Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 101 год таму ў Беларусі заснавалі літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк»


Літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк», 1924 — 1925 гады
Літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк», 1924 — 1925 гады

Падзеі 28 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дата дня

28 лістапада 1923 году ў Беларусі было заснаванае літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк». Аб’яднаньне праіснавала пяць гадоў і ўвайшло ў гісторыю як першая і найбольш масавая пісьменьніцкая арганізацыя Беларусі.

Сябры літаратурнага аб'яднаньня «Маладняк»
Сябры літаратурнага аб'яднаньня «Маладняк»

Філіі «Маладняка» існавалі па ўсёй краіне, а таксама ў Латвіі, Расеі і Чэхаславаччыне. Ініцыятарамі абʼяднаньня выступілі Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Адам Бабарэка і Язэп Пушча.

«Маладняк» усімі сіламі імкнуўся адпавядаць сваёй назьве, заклікаў да рэвалюцыйнай перамены сьвету і да таго, каб пісьменьнікаў старой фармацыі скінуць з карабля гісторыі. У 1930-я гады большасьць сяброў гэтай арганізацыі былі рэпрэсаваныя.

Дзень у гісторыі

1812 — бітва на Бярэзіне падчас расейска-францускай вайны.

Адкрыцьцё помніку салдатам арміі Напалеона, якія загінулі на пераправе празь Бярэзіну, лістапад 2009
Адкрыцьцё помніку салдатам арміі Напалеона, якія загінулі на пераправе празь Бярэзіну, лістапад 2009

1918 — Рада БНР выдае сваю апошнюю Грамату да беларускага народу.

1943 — пачалася Тэгеранская канфэрэнцыя паміж кіраўнікамі Вялікай Брытаніі, ЗША і СССР у ходзе Другой усясьветнай вайны. Канфэрэнцыя стала першай сустрэчай «Вялікай Тройкі», на якой абмяркоўваліся супольныя ваенныя дзеяньні і пляны пасьля іх сканчэньня.

Ёзаф Сталін, Франклін Рузвэльт, Уінстан Чэрчыль на Тэгеранскай канфэрэнцыі, 1943
Ёзаф Сталін, Франклін Рузвэльт, Уінстан Чэрчыль на Тэгеранскай канфэрэнцыі, 1943

1994 — у Нарвэгіі адбыўся рэфэрэндум, згодна з вынікамі якога большасьць насельніцтва адмовілася ад далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу.

2018 — Будслаўскі фэст уключаны ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва UNESCO.

Будслаўскі фэст, 2016
Будслаўскі фэст, 2016

У гэты дзень нарадзіліся

1757Уільям Блэйк, ангельскі паэт, пісьменьнік, мастак, друкар.

1820Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст.

1880Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст.

Аляксандар Блок
Аляксандар Блок

1892Павал Аляксюк, палітык, сябра Рады БНР.

1907Андрэй Павук, беларускі мастак.

1931Генадзь Кляўко, беларускі паэт, перакладчык.

1936 Марыя Захарэвіч, актрыса тэатру і кіно, народная артыстка Беларусі.

1944 Рыгор Сарока, дырэктар Маладачанскай музычнай вучэльні, кіраўнік аркестру.

1958 Уладзімер Карват, беларускі вайсковы лётчык, першы Герой Беларусі.

1971 Павал Шарамет, журналіст.

Павал Шарамет
Павал Шарамет

У памяці

1937 — у Смаленску расстраляны Леў Цьвяткоў, беларускі мовазнаўца, літаратуразнаўца, пэдагог, журналіст.

1999Яўген Шыпіла, беларускі актор, народны артыст Беларусі.

2012 Алег Сурскі, беларускі дызайнэр, мастак і мастацтвазнаўца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG