Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мэксыцы выбухнуў трубаправод, загінуў 21 чалавек


На месцы выбуху трубаправоду ў Мэксыцы, 19 студзеня
На месцы выбуху трубаправоду ў Мэксыцы, 19 студзеня

Каля цукровага заводу ў мэксыканскім штаце Ідальга ўвечары 18 студзеня адбыўся выбух. Паводле Reuters, губэрнатар штату расказаў, што знойдзеныя целы 21 чалавека, ня менш за 71 параненыя.

Папярэдне паведамляецца, што трубаправод, па якім пастаўляўся бэнзін, выбухнуў праз спробу нелегальна падключыцца да яго і адпампаваць паліва. Пажар, які пачаўся пасьля выбуху, згасілі пад ноч. Ды колькасьць ахвяраў можа вырасьці — ратавальнікі яшчэ працягваюць пошукі.

Здарэньне стала адным з найгоршых у гісторыі Мэксыкі, якая церпіць ад рэгулярных нелегальных падключэньняў да газа- і нафтаправодаў. Губэрнатар штату Ідальга заклікаў жыхароў спыніць крадзяжы паліва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG