Хутчэй за ўсё газ стаў прычынай магутнага выбуху, які адбыўся ў кампусе ўнівэрсытэта ў Ліёне, Францыя. Усе жыхары эвакуяваныя, на месцы працуюць ратаўнікі.
Паводле лякальных СМІ, сьмяротных ахвяраў няма, але ёсьць параненыя. Як паведамляюць улады навучальнай установы, гаворка пра трох пацярпелых.
Выбух адбыўся ва ўнівэрсытэцкай бібліятэцы.