Ахвярамі магутнага выбуху ў сталіцы Калюмбіі Багаце сталі як найменш 9 чалавек, яшчэ 54 атрымалі раненьні. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на мясцовую паліцыю і гарадзкі дэпартамэнт аховы здароўя.
Раней паведамлялася пра 8 ахвяр.
Узарваўся замінаваны аўтамабіль. Выбух адбыўся каля паліцэйскай акадэміі перад пачаткам цырымоніі прысваеньня званьняў выпускнікам.
Сярод загінулых двое іншаземцаў — адзін зь іх грамадзян Эквадора, другі — Панамы.
Прэзыдэнт Калюмбіі Іван Дуке, які знаходзіўся на захадзе краіны, вырашыў неадкладна вярнуцца ў сталіцу, каб асабіста кантраляваць расьсьледаваньне.