Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я магу цябе забіць, і ніхто мяне ня спыніць». Што зьмяніла адмена закону аб хатнім гвалце ў Расеі


«Я магу цябе забіць, і ніхто мяне ня спыніць» — так называецца даклад міжнароднай няўрадавай арганізацыі Human Rights Watch. У дакладзе арганізацыі гаворыцца, што наступствы адмены закону аб хатнім гвалце былі «выключна нэгатыўнымі»: сытуацыя ў Расеі значна пагоршылася.

«Скраў у 16 гадоў, а потым біў»

Для шматдзетнай маці Барыят Магамедзагіравай з Махачкалы сацыяльны цэнтар стаў родным домам. Яна прыйшла туды тры гады таму ды так і засталася.

Першы муж сілком, паводле старакаўкаскага звычаю, скраў яе зь сям’і, калі Барыят было ўсяго 16 гадоў. Жыцьцё ня склалася — муж яе біў.

«Ён мог на мяне падняць руку, нават калі я была цяжарная, — дзеліцца Барыят. — Асабліва было траўмаванае маральна маё старэйшае дзіця».

На дзявятым месяцы цяжарнасьці Барыят страціла дзіця, пасьля гэтага яна ўцякла ад мужа-тырана.

Цяпер тры яе дачкі жывуць у санаторыі, а яна робіць усё, каб яны не паўтарылі яе лёс: «Я перасьцерагла б сваіх дзяцей ад зносін з мужчынскім полам. Я не хачу, каб яны нават віталіся з мужчынамі».

Схаваць шнары

Яўгенія Захар з Уфы — майстрыха тату. Да яе зьвяртаюцца жанчыны, пацярпелыя ад хатняга гвалту. Яны просяць замаскаваць тату шнары ад пабояў. Апошнім часам тэлефануюць кожны дзень, кажа Яўгенія.

«Звычайна дзяўчаты не зьвяртаюцца ў паліцыю — яны проста баяцца ці ня маюць надзеі на сілавікоў. Гэта ж бытавы гвалт, а на такое звычайна не зьвяртаюць увагі ў Расеі», — кажа Яўгенія.

«Страшныя гісторыі, пра якія я чую, дзяўчаты ібудуць, вядома, успамінаць. Але як з вачэй, то і з думкі», — тлумачыць яна сэнс сваёй дапамогі.

Згодна з дакладам Human Rights Watch, кожная пятая жанчына ў Расеі зазнае хатні гвалт з боку мужчыны. Апытаныя жанчыны расказалі, што іх душылі, білі кулакамі, зьбівалі драўлянымі палкамі і мэталічнымі прутамі, спальвалі, пагражалі зброяй, яны гвалцілі і падвяргалі сэксуальнаму зьдзеку, сьпіхвалі з бальконаў і вокнаў, выбівалі зубы.

Прычынай, на думку праваабаронцаў, стала палітыка ўладаў краіны.

У 2017 годзе дэпутаты Дзярждумы Расеі дэкрыміналізавалі хатні гвалт і адмянілі крымінальнае пакараньне за першае зьбіцьцё сваяка, замяніўшы яго штрафам. У выніку выпадкаў сямейнага гвалту стала ўдвая больш.

Акрамя таго, як правіла, вынесены штраф хоць і выпісаны на канкрэтнага чалавека, выплачваецца зь сямейнага бюджэту. Атрымліваецца абсурдная сытуацыя: жанчыну зьбілі і ёй яшчэ за гэта трэба плаціць.

Праваабаронцы таксама ацанілі сытуацыю з цэнтрамі, куды могуць прыйсьці ахвяры гвалту. Рада Эўропы рэкамэндуе мець у сховішчах адно месца на 10 тысяч насельніцтва. Гэта значыць, Расеі патрэбна звыш 14 тысяч месцаў — цяпер іх у 32 разы менш: усяго 434 месцы на ўсю краіну.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG