Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Варфаламей: Канстантынопаль не саступіць ціску Масквы ва ўкраінскім пытаньні


Усяленскі патрыярх Варфаламей
Усяленскі патрыярх Варфаламей

Усяленскі патрыярх Варфаламей ясна выказаў патрыярху РПЦ Кірылу сваё стаўленьне да ўкраінскага пытаньня, заявіўшы, што Канстантынопальскі патрыярхат ня мае намеру саступаць ціску, паведамляе грэцкі сайт Orthododoxia.info.

Зьвяртаючыся да вернікаў у Стамбуле, патрыярх паўтарыў, што прэрагатывы Канстантынопальскага патрыярхату маюць крыніцу ў рашэньнях Усяленскіх сабораў і зьяўляюцца абавязковымі для ўсяго праваслаўнага сьвету.

«Падабаецца гэта нашым расейскім братам ці не, неўзабаве яны прызнаюць рашэньне Ўсяленскага патрыярхату, паколькі ў іх ня будзе іншага выбару», — заявіў Варфаламей. Ён дадаў, што ведае пра крыніцу фінансаваньня публікацый, якія ўяўляюць сабой «чорную» прапаганду ва ўкраінскім пытаньні.

Гэтая заява Ўсяленскага патрыярха зьяўляецца ягоным першым публічным адказам на абвінавачваньні з боку Масквы ў пытаньні наданьня аўтакефаліі Ўкраінскай царкве.

Раней Канстантынопальскі (Усяленскі) патрыярхат заявіў аб пачатку працэдуры наданьня аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царкве. У Расейскай праваслаўнай царкве гэтае рашэньне не прызнаюць і абвінавачваюць патрыярха Варфаламея ў расколе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG