Юрый Амбразевіч, які да гэтага часу займаў пасаду намесьніка міністра замежных спраў, прызначаны паслом Беларусі пры Апостальскай сталіцы. Адпаведнае рашэньне 27 сакавіка прыняў Аляксандр Лукашэнка, вынікае з інфармацыі ягонай прэс-службы.
Апостальскім нунцыем у Беларусі стаў 49-гадовы Іньяцыё Чэфалья. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на прэсавую службу Ватыкану.
Папа Рымскі Францішак у нядзелю ўпершыню зьявіўся на публіцы больш чым празь пяць тыдняў адсутнасьці, зьвязанай з хваробай.
Архібіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч запісаў відэазварот, у якім паведамляе пра стан свайго здароўя. Зварот апублікаваны на YouTube-канале catholic. by
26 верасьня 2022 году ў менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены здарыўся пажар. Улады заявілі аб прыпыненьні працы сьвятыні і нікога ўсярэдзіну не пусьцілі. Празь некалькі дзён чыноўнікі пастанавілі забраць Чырвоны касьцёл у вернікаў.
Пра гэта паведамляе Менска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-каталіцкага касьцёлу ў Беларусі. 79-гадовы Тадэвуш Кандрусевіч мае анкалягічную хваробу.
Пра працэс будаўніцтва новых касьцёлаў расказвае выданьне Katolik.life.
Папа рымскі застаецца ў шпіталі, дзе спрабуе перамагчы хваробу, адзначаюць мэдыкі. Прагнозаў пра стан здароўя ніхто ня робіць.
Статуя Хрыста, пашкоджаная пры пажары амаль чатыры гады таму, вярнулася ў хрысьціянскую субожню.
Перамовы з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, які адказвае за стасункі Сьвятога Пасаду зь дзяржавамі, правёў 25 лютага ў Жэнэве (Швайцарыя) міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.
Імаверна, ліквідацыя 70 праваслаўных прыходаў Маскоўскага патрыярхату сталі наступствамі абвешчанай уладамі кампаніі перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый. Пры гэтым зьдзіўляе, што цэркваў, наадварот, становіцца больш.
Вікарый каталіцкай парафіі Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа ў Лідзе Зьміцер Малец затрыманы за падпіску на рэсурсы, якія ўлады прызналі «экстрэмісцкімі», паведамляе ініцыятыва «Хрысьціянская візія».
Папа Рымскі Францішак, які ад 14 лютага знаходзіцца ў шпіталі, перажывае астматычны рэсьпіраторны крызіс. Дактары ацэньваюць ягоны стан як крытычны. Папа ў прытомнасьці, заявілі ў прэс-службе Ватыкану.
Заплянаваную на 21 лютага 2025 году сустрэчу з папам Францішкам адклалі з прычыны ягонай шпіталізацыі.
Мэдыцынскае абсьледаваньне паказала, што стан здароўя папы Францішка застаецца складаным. У яго выяўлена двухбаковае запаленьне лёгкіх, якое патрабуе дадатковага лячэньня.
Праваслаўны сьвятар Аляксандар Шрамко камэнтуе сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі рэлігійных канфэсіяў і тлумачыць, чаму і як праваслаўная царква атрымала ў Беларусі асаблівы статус — вышэйшы, чым у іншых.
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігійных канфэсіяў заявіў аб гатоўнасьці падтрымліваць іх у справе рыхтаваньня сьвятароў унутры краіны. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
Хрысьціяне Кіргізстану вымушаныя фактычна ісьці ў падпольле, адзначылі праваабаронцы, аналізуючы новы закон, прыняты ў гэтай цэнтральнаазіяцкай дзяржаве.
Сьвяты Пасад апублікаваў грунтоўны дакумэнт Antiqua et nova («Старое і новае»), які закранае асноўныя аспэкты ўзаемадзеяньня паміж чалавекам і штучным інтэлектам (АІ).
12 студзеня папа Рымскі Францішак прызначыў новага сакратара дыкастэрыі ў справах культуры і адукацыі, а таксама надаў біскупскую годнасьць падсакратару дыкастэрыі ў справах Усходніх Цэркваў.
Манахіня Сымона Брамбільля будзе курыраваць рэлігійныя ордэны каталіцкай царквы.
Толькі ў 2023 годзе як мінімум дзесяць каталіцкіх сьвятароў зьведалі на сабе палітычны перасьлед. Дагэтуль ня дзейнічае Чырвоны касьцёл, улады забараняюць правядзеньне фэстываляў духоўнай музыкі.
Сьвятара з Валожына Генрыка Акалатовіча прызналі вінаватым у «здрадзе дзяржаве» і асудзіла на 11 гадоў зьняволенья ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сярод сумных і трывожных навінаў сёлета трапляліся і пазытыўныя. Наколькі вы зь імі знаёмыя — праверце сябе.
25 сьнежня каталіцкія, грэка-каталіцкія, пратэстанцкія, а таксама значная частка праваслаўных вернікаў сьвяткуюць Божае Нараджэньне.
Таксама вядомы расклад тэлетрансьляцый з набажэнстваў і расклад сьвяточных службаў у грэка-каталікоў.
25 сьнежня беларускія хрысьціянскія вернікі розных канфэсіяў — рыма- і грэка-каталікі, пратэстанты і нават некаторыя праваслаўныя — будуць сьвяткаваць Божае Нараджэньне.
Менскія ўлады запатрабавалі ад парафіі закрытага ўжо больш за два гады Чырвонага касьцёла пагасіць запазычанасьць у памеры 148 тысяч рублёў, паведамляе партал katolik.life.
Зняволенага пробашча каталіцкай парафіі ў Шуміліне пачнуць судзіць 27 сьнежня.
Бэтлеемскі агонь напярэдадні калядаў распаўсюджваюць каталіцкія скаўты.
Манахіні зь беларускага манастыра, вядомага сваёй прарасейскай пазыцыяй і падтрымкай расейскай агрэсіі супраць Украіны, цяпер ня змогуць гандляваць у паўночнапольскім горадзе.
Ксёндз Раман Суша стаў ляўрэатам прэстыжнай узнагароды Фонду Centesimus Annus — Pro Pontifice за дасьледаваньне мітадызайну ў лічбавую эпоху. Узнагароду ўручаць у Рыме.
Маларыцкі раённы суд 6 лістапада аштрафаваў на 800 рублёў пратэстанцкага пастара Ўладзімера Бурштына за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў, паведаміла «Хрысьціянская візія».
Архіўныя пошукі дазволілі высьветліць, хто першым пераклаў сьвятую кнігу мусульман на эўрапейскую мову.
У сваім выступе Анджэй Дуда нагадаў, што сто гадоў таму пытаньне аўтакефаліі Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы не было новым, бо яно нарадзілася як ідэя пасьля сходу духавенства ў Пінску ў 1791 годзе.
Затрыманьне адбылося 10 лістапада.
Вышэйшая духоўная сэмінарыя імя сьвятога Тамаша Аквінскага ў Пінску прыпыніла сваю дзейнасьць.
Праваабаронцы фіксуюць працяг рэпрэсій супраць беларускіх сьвятароў, якія выказваюць сваю грамадзкую пазыцыю.
Сьвятар Пётра Карнялюк памёр у Маскве, дзе служыў апошнім часам.
У Менску з падачы Грамадзкай рады па маральнасьці адмянілі спэктакль «Каханкі майго мужа», паведаміў сустаршыня рады, кіраўнік Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы мітрапаліт Веньямін на прэсавай канфэрэнцыі 21 кастрычніка.
Біскуп Аляксандар Яшэўскі меў размову сам-насам з папам Францішкам.
Манаскі ордэн езуітаў пакінуў значны сьлед у гісторыі і культуры Беларусі. Сьведчаньні яго прысутнасьці ў выглядзе касьцёлаў і кляштараў раскіданыя па ўсёй краіне, езуіцкія дакумэнты і кнігі захоўваюцца бібліятэках, музэях і архівах, згадваюцца ў падручніках і навуковых працах.
Сярод забароненых для продажу кніг БПЦ пераважна перакладная літаратура матывацыйнага і папулярнага характару.
Біскуп Аляксандар Кашкевіч кіраваў Горадзенскай дыяцэзіяй 33 гады.
Першы муфтый незалежнай Беларусі Ісмаіл Александровіч памёр 25 верасьня, паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на афіцыйны сайт Духоўнага упраўленьня мусульман у Рэспубіцы Беларусь. Яму было 95 гадоў.
Забаронены да служэньня ў Беларусі былы настаяцель прыходу храма Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы аграгарадка Прыбыткі протаярэй Пётра Пракапцоў прыняты ў клір Усясьветнага патрыярхату ў ЗША.
Папа Рымскі Францішак 26 жніўня асудзіў прыняты ва Ўкраіне закон аб забароне дзейнасьці рэлігійных арганізацый, зьвязаных з Расеяй.
У Беларусі працягваецца жорсткі перасьлед Каталіцкай царквы.
Сытуацыя зь перасьледам хрысьціянаў у Беларусі ў ліпені 2024 году застаецца крытычнай, вынікае з маніторынгу «Хрысьціянскай візіі».
Загрузіць яшчэ