Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РПЦ спыніла стасункі з Канстантынопалем. ВІДЭА менскай заявы. ФОТА

абноўлена

Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён зрабіў заяву для прэсы
Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён зрабіў заяву для прэсы

Чальцы Сыноду «засядалі столькі, колькі лічылі патрэбным», бо фармулёўкі заяваў «вельмі важныя».

Па выніках менскага пасяджэньня Сыноду РПЦ старшыня Сынадальнага аддзелу зьнешніх царкоўных сувязей Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён зрабіў заяву для прэсы.

На Сынодзе было прынятае рашэньне аб поўным разрыве эўхарыстычных стасункаў з Канстантынопальскім патрыярхатам.

Беларуская праваслаўная царква як частка РПЦ далучаецца да рашэньня. БПЦ прадстаўляў грамадзянін Расеі Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павел.

Паводле Іларыёна, гэта было вымушанае рашэньне — бо апошнія дзеяньні Канстантынопаля адносна ўкраінскіх «раскольнікаў» (Украінскай царкве далі згоду на аўтакефалію) былі «беззаконнымі». Рашэньні Канстантынопалю «кананічна нікчэмныя», вырашыла РПЦ, а сёньняшняе рашэньне было такім, якога «вымагалі царкоўныя каноны».

Тэкст рашэньня
Тэкст рашэньня

РПЦ, казаў Іларыён, спадзяецца, што Канстантынопаль зьменіць свае «раскольніцкія» рашэньні адносна Ўкраіны. Гэтыя рашэньні ён назваў «злачыннымі» — і больш цяжкімі «злачынствамі» за наданьне аўтакефаліі Эстонскай праваслаўнай царкве ў 1996 годзе.

Іларыён таксама заявіў аб спадзяваньнях на тое, што ва Ўкраіне «ня будзе ніякіх сутыкненьняў на гэтай глебе».

У Менску ў сярэдзіне кастрычніка сабраўся Сынод Расейскай праваслаўнай царквы, каб адказаць на рух Украіны да аўтакефаліі. Напярэдадні паседжаньня Сыноду 15 кастрычніка патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл (Уладзімір Гундзяеў) сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Хто прымаў рашэньні

Сьвяты сынод — адзін з найвышэйшых органаў царкоўнага кіраваньня. Ён складаецца са старшыні (патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі), дзевяці сталых і пяці часовых сяброў, епархіяльных архірэяў. Сталыя сябры па катэдры — мітрапаліты Кіеўскі і ўсяе Ўкраіны, Санкт-Пецярбурскі і Ладаскі, Круціцкі і Каломенскі, Менскі і Заслаўскі (патрыяршы экзарх усяе Беларусі), Кішынёўскі і ўсяе Малдовы, Астанайскі і Казахстанскі, кіраўнік мітрапаліцкай акругі ў Казахстане, Ташкенцкі і Ўзбэкістанскі, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапаліцкай акругі; па пасадзе — старшыня Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў і кіраўнік спраў Маскоўскай патрыярхіі.

Беларусь на Сынодзе прадстаўляў мітрапаліт Павал, Украіну — кіраўнік УПЦ МП мітрапаліт Ануфрый, а таксама мітрапаліт Запароскі і Мелітопальскі Лука.

Патрыярха Кірыла вывезьлі з будынку ўдалечыні ад абʼектываў журналістаў
Патрыярха Кірыла вывезьлі з будынку ўдалечыні ад абʼектываў журналістаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG