Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якубовіч: Будаўніцтва бізнэс-цэнтру ня мае да Курапатаў ніякага дачыненьня


Але беларускае грамадзтва сасьпела для стварэньня нацыянальнага мэмарыялу смутку і памяці ў Курапатах.

Так лічыць галоўны рэдактар газэты «СБ. Беларусь сегодня» Павел Якубовіч, перадае БелТА.

Падчас тэлепраграмы «Клюб рэдактараў» у суботнім эфіры канала «Беларусь 1» Якубовіч адзначыў: «разумныя людзі разумеюць, што Курапаты — не звычайныя могілкі».

«Калі падсумаваць меркаваньне грамадзтва па выніках круглага стала, які прайшоў у рэдакцыі „СБ. Беларусь сегодня“, то нам неабходны агульнанацыянальны мэмарыял смутку і памяці. Іншых меркаваньняў не было выказана. Многія разумныя людзі разумеюць, што Курапаты — не звычайнае могілках. Там спачываюць ахвяры незаконных амаральных палітычных рэпрэсій, якія, на жаль, адбываліся на тэрыторыі Беларусі. Многія гады гэтае пытаньне не вырашалася. Зараз, напэўна, грамадзкая думка сасьпела», — сказаў ён.

У плянах газэты абвясьціць дабрачынны праект, на рахунак якога кожны зможа ўнесьці сродкі на добраўпарадкаваньне Курапатаў, на ўсталяваньне адзінага для ўсіх памятнага знака.

«І, вядома, дзяржава павінна тут падставіць плячо. Вось гэта яднаньне дзяржавы, грамадзкіх арганізацый, усіх людзей з нармальным сэрцам — тады Курапаты стануць тым, чым яны павінны быць», — падкрэсьліў Павел Якубовіч.

Удзельнікі тэлепраграмы таксама закранулі тэму будаўніцтва бізнэс-цэнтра недалёка ад Курапатаў. На іх думку, пляцоўка, дзе плянавалася яго пабудаваць, «да Курапатаў ня мае ніякага дачыненьня».

«Трэба сказаць, што да Курапатаў як да месца пахаваньня гэтая гісторыя з будаўніцтвам бізнэс-цэнтра ў двары дома нумар 42 па вуліцы Мірашнічэнка не мае ніякага дачыненьня», — адзначыў кіраўнік «СБ. Беларусь сегодня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG