Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намётавы лягер у Курапатах дэмантуюць у панядзелак. Відэа


Пра гэта падчас мітынгу каля Курапатаў заявіў ініцыятар намётавага лягеру на вуліцы Мірашнічэнкі Зьміцер Дашкевіч.

«Ад імя шасьці чалавек, якія ўсталёўвалі першы намёт, я хачу абвесьціць, што мы будзем здымаць варту, якая, мы лічым, дасягнула сваіх мэтаў. Забудоўнік выконвае свае словы. На тэрыторыі няма тэхнікі, няма рыштунку. У панядзелак, паводле нашай інфармацыі, будзе раўняцца ляндшафт, а тэрыторыя будзе перадавацца «Зелянубуду».

Паводле Дашкевіча, варту здымуць у панядзелак. Але ініцыятары лягеру будуць працягваць сачыць за сытуацыяй. Дашкевіч зьвярнуўся са сцэны да старшыні Менгарвыканкаму Андрэя Шораца і заявіў, што ў выпадку перадачы тэрыторыі іншаму забудоўніку, пратэст адновіцца.

Поўнае відэа мітынгу ў Курапатах

Больш на гэтую тэму:

Пазьняк: У Курапатах павінна паўстаць сьцяна нацыянальнай памяці, дзе будзе выгравіравана прозьвішча кожнага закатаванага беларуса.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG