Лінкі ўнівэрсальнага доступу

232 даляры. Беларусы трацяць у Польшчы больш за чэхаў, але менш за ўкраінцаў


Гандлёвы цэнтар у Беластоку
Гандлёвы цэнтар у Беластоку

Паводле зьвестак Міністэрства спорту і турызму Польшчы, у 2016 годзе краіну наведалі 356 тысяч беларускіх турыстаў, перадае газэта Rzeczpospolita.

Беларус пакідаў у Польшчы ў сярэднім 232 даляры за час паездак (пры сярэднім заробку ў 363 даляры на месяц 2016 году), што на 11,5% больш, чым годам раней. Прычым паездкі сталі даўжэйшымі (на дзень беларусы сталі пакідаць толькі на 9,4% больш), але радзейшымі (колькасьць паездак беларусаў у Польшчу ўпала на 7,3%).

Госьці з «заморскіх краін» (Аўстраліі, Японіі, Канады, Паўднёвай Карэі) пакідалі ў Польшчы ў сярэднім 1295 даляраў на чалавека. Лідэрамі сярод эўрапейцаў сталі жыхары краінаў Скандынавіі (493 даляры), Францыі (404 даляры), Нямеччыны (377 даляраў) і Ўкраіны (356 даляраў). Меней за беларусаў пакідалі славакі (219 даляраў) і чэхі (203 даляры).

Агулам за 2016 год Польшчу наведалі 39,4 млн чалавек, зь якіх каля 8 млн прыяжджалі на адпачынак. Найбольш турыстаў было зь Нямеччыны (2,95 млн), Чэхіі (1,03 млн), Украіны (642 тысячы) і Расеі (381 тысяча). 356 тысяч беларускіх турыстаў стаяць у гэтым сьпісе сьледам за расейскімі. Амаль гэтулькі ж турыстаў было зь Літвы (344 тысячы) і Вялікай Брытаніі (340 тысяч).

Каб паехаць у Польшчу, бальшыні беларусаў, хто ня мае «карты паляка», трэба плаціць 60 эўра за шэнгенскую візу. І хоць Беларусь дала замежным турыстам 5 «бязьвізавых» дзён пры ўмове прылёту ў нацыянальны аэрапорт, на сустрэчныя крокі ад краін Эўразьвязу беларускія ўлады ўжо не разьлічваюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG