Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынесены прысуд чатыром падсудным па «Балотнай справе»


Замаскварэцкі суд Масквы вынес прысуд па справе аб так званых беспарадках на Балотнай плошчы. Па рашэньні судзьдзі Натальлі Сусінай антыфашыст Аляксей Гаскараў і бізнэсовец Аляксандар Марголін правядуць у калёніі па тры з паловай гады, нацыяналіст Ільля Гушчын — два з паловай гады.

Адбываць пакараньне яны будуць у калёніі агульнага рэжыму.

Пэнсіянэрка Алена Кахтарова атрымала ўмоўны тэрмін, бо прызнала сваю віну, раскаялася і заявіла аб зьмене сваіх палітычных поглядаў.

6 траўня 2012 года ўзгодненая з уладамі Масквы апазыцыйная акцыя завяршылася сутыкненьнямі дэманстрантаў з паліцыяй на Балотнай плошчы. Была заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Масавыя беспарадкі». Цяпер яе фігурантамі зьяўляюцца больш за трыццаць чалавек. Аўтары незалежнага расьсьледаваньня тых падзей упэўненыя, што адказнасьць за сутыкненьні з паліцыяй ляжыць, перш за ўсё, на ўладах горада. Праваабаронцы кажуць пра палітычны падтэкст справы. Большасьць фігурантаў «Балотнай справы» праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў палітычнымі вязьнямі.

Раней па «Балотнай справе» да пазбаўленьня волі на тэрміны ад 2.5 да 4.5 гадоў былі асуджаныя 9 чалавек: Максім Лузянін, Канстанцін Лебедзеў, Андрэй Барабанаў, Яраслаў Белавусаў, Дзяніс Луцкевіч, Аляксей Паліхновіч, Сьцяпан Зімін, Сяргей Крываў, Арцём Савелаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG