Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удальцоў і Развазжаеў атрымалі па 4 з паловай гады, Удальцоў абвясьціў галадоўку


Сяргей Удальцоў
Сяргей Удальцоў

Маскоўскі гарадзкі суд прысудзіў лідэрам «Левага фронту» Сяргею Ўдальцову і Леаніду Развазжаеву пазбаўленьне волі тэрмінам на 4 з паловай гады кожнаму. Развазжаеў акрамя гэтага аштрафаваны на 150 тысяч рублёў. Пра гэта з залы суду паведаміла карэспандэнтка Радыё Свабода.

Суд прызнаў апазыцыянэраў вінаватымі ў арганізацыі масавых беспарадкаў на Балотнай плошчы ў Маскве ў траўні 2012 году і ў спробе арганізаваць беспарадкі ў іншых гарадах Расіі.

Прысуд абвяшчаўся больш за 9 гадзін.

Удальцоў і Развазжаеў сваю віну не прызналі, лічачы крымінальны перасьлед помстай за іх палітычную дзейнасьць.

На знак пратэсту супраць прысуду Ўдальцоў абвясьціў бестэрміновую галадоўку.

Каля будынку Маскоўскага гарадзкога суду ўвесь дзень праходзіла акцыя прыхільнікаў апазыцыянэраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG