Як паведаміў з залі суду карэспандэнт Радыё Свабода,
Аляксандру Духаніну асудзілі на тры гады і тры месяцы пакараньня ўмоўна,
Андрэй Барабанаў атрымаў тры гады і сем месяцаў калёніі агульнага рэжыму,
Сьцяпан Зімін, Дзяніс Луцкевіч і Аляксей Паліховіч — тры з паловай гады пазбаўленьня волі,
Арцём Савельеў — два гады і сем месяцаў,
Яраслаў Белавусаў — два з паловай гады.
Самы вялікі тэрмін — чатыры гады пазбаўленьня волі — атрымаў Сяргей Крываў. Усе пакараньні прызначаныя з улікам тэрмінаў, адседжаных у СІЗА.
Прызначаныя пакараньні значна ніжэйшыя за тыя, што прасілі пракуроры. Адвакаты маюць намер абскардзіць прысуды.
У пятніцу суд прызнаў усіх падсудных вінаватымі ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прымяненьні сілы ў дачыненьні да супрацоўнікаў паліцыі падчас узгодненай з уладамі апазыцыйнай акцыі 6 траўня 2012 году на Балотнай плошчы ў Маскве.
Больш за 200 грамадзянаў, якія прыйшлі да будынку суду падтрымаць абвінавачаных, затрымала паліцыя. Сярод затрыманых — актывіст зь Беларусі Максім Вінярскі.