Прах будзе пахаваны пазьней на Данскіх могілках у Маскве (на паўднёвым захадзе расейскай сталіцы, каля Данскога манастыра). Пра гэта паведаміў лідэр руху «За правы чалавека» Леў Панамароў.
Расейскага служба Радыё Свабода вядзе жывую трансьляцыю з грамадзянскай паніхіды па Валерыі Навадворскай з музэю імя Андрэя Сахарава.
Вядомы расейскі апазыцыйны палітык і публіцыст Валерыя Навадворская памерла 12 ліпеня на 65 годзе жыцьця ў адной з маскоўскіх клінік ад інфэкцыйна-таксычнага шоку.
Публіцыст Алесь Чайчыц, беларус з Масквы, падзяліўся ўражаньнямі ад разьвітаньня з Валерыяй Навадворскай:
«Вельмі доўгая чарга была, каб разьвітацца з Валерыяй Навадворскай. Пакуль я стаяў, то перада мной прайшлі некалькі соцень чалавек. Прыйшлі вельмі розныя людзі, як паводле ўзросту, так і сацыяльнага стану. Шмат было людзей сталага веку, старой інтэлігенцыі, а таксама даволі шмат маладых.
Афіцыйных прадстаўнікоў не было заўважна. Быў вянок ад польскай і літоўскай амбасадаў. Зразумела, што былі вядомыя расейскія дзеячы, журналісты, публіцысты, палітыкі дэмакратычнага апазыцыйнага толку.
Былі людзі ва ўкраінскіх вышыванках. Бачна, што памяць Валерыі Навадворскай дарагая шматлікім людзям з розных постсавецкіх краінаў: і ўкраінцам, і беларусам, і жыхарам краінаў Балтыі, і грузінам. Гэта быў такі палітык, які аб’ядноўваў вакол сябе і ўвасабляў канструктыўныя добрасуседзкія стасункі паміж рознымі краінамі.
Алу Пугачову, якая нібыта заклікала мільён расейцаў прыйсьці на пахаваньне, не заўважылі на разьвітаньні. Таксама не выпадае гаварыць і пра мільён чалавек. Але Валерыя Навадворская і не была такім чалавекам, для якога выйшаў бы мільён. Яна была ўвасабленьнем меншасьці, але меншасьці вельмі якаснай і вельмі прынцыповай, меншасьці, якая не глядзела, што ў яе мала паплечнікаў, меншасьці, якой даражэйшая за ўсё была праўда».
Разьвітаньне з Навадворскай. Жывы эфір на нашым сайце http://t.co/RlCSn6S1rZ pic.twitter.com/tnxoVLWauZ
— Радыё Свабода (@svaboda) July 16, 2014
Некалькі тысяч прыйшло ўжо разьвітацца з навадворскай. А чэргі ўсё больш pic.twitter.com/0WPjNzgAgV
— Радыё Свабода (@svaboda) July 16, 2014
На церемонии прощания с Новодворской pic.twitter.com/uZEvvEldf9
— Philipp Kireev (@mynameisphilipp) July 16, 2014