Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячорка: Навадворская верыла, што толькі выкананьне запаветаў Каліноўскага забясьпечыць беларусам будучыню


Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка

У Маскве на 65-м годзе памерла дысыдэнтка, вядомая грамадзкая і палітычная дзяячка Валерыя Навадворская. У суботу яна была шпіталізаваная ў адну з маскоўскіх клінік, але ўратаваць яе не ўдалося. Яна памерла ад інфэкцыйна-таксічнага шоку.

Пра Валерыю Навадворскую распавядае Вінцук Вячорка:

Якая нечаканая страта... Я ўпершыню сустрэўся з Валерыяй Ільінічнай у канцы 90-х на міжнароднай канфэрэнцыі, у якой бралі ўдзел людзі, што змагаліся за свабоду сваіх народаў супраць камуністычных рэжымаў. Асяродзьдзе аднадумцаў. Але нават у гэтым асяродзьдзі спадарыня Валерыя вылучалася — найглыбейшай эрудыцыяй, вострым і дакладным фармуляваньнем, а галоўнае — бескампраміснасьцю ў ацэнцы падзеяў, паводзінаў палітыкаў, поўнай адсутнасьцю каньюнктурнага прыстасаванскага мысьленьня. Гэта і ёсьць сапраўдная мудрасьць.

Яна заўсёды ўвасабляла сабою гранічна ясны каштоўнасны падыход: людзі павінны быць свабодныя, народы павінны быць незалежныя, дыктатары ды імпэрыі — зло, для змаганьня зь якім дапушчальна шмат што. Пра Беларусь яна тады казала, што толькі выкананьне запаветаў Кастуся Каліноўскага забясьпечыць беларусам будучыню.

Валерыя Ільінічна — адна зь вельмі нямногіх, хто ратаваў гонар расейскага народу, выкрываючы нэаімпэрыялізм пуцінскага Крамля. Да апошніх дзён сваіх яна падтрымлівала цяперашняе змаганьне Ўкраіны з монстрам. Таму яе так ненавідзелі і ненавідзяць прадажныя расейскія прапагандысты.

Мы ганарымся тым, што Валерыя Навадворская родам зь Беларусі. Прыйдзе час — яе імем у нас будуць названыя вуліцы. Сьветлая памяць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG