Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ляпісаў» у Пскове такі забаранілі


Сяргей Міхалок падчас канцэрту на Майдане
Сяргей Міхалок падчас канцэрту на Майдане

У Пскове адмянілі канцэрт беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкі», які быў заплянаваны на 14 сакавіка.

Адміністрацыя клюбу «Супэр» адмовілася камэнтаваць прычыны, адзначыўшы, што гэта адбылося па незалежных ад іх прычынах.

Раней пскоўскія камуністы заклікалі забараніць канцэрт беларускага гурту. Тады прэсавая служба Пскоўскага абкаму КПРФ заяўляла, што «Ляпіс Трубяцкі» плянуе прадставіць новы альбом «Матрошка», у якім «у самым непрывабным выглядзе прадстаўлена Расея, лідэры Савецкага Саюзу».

«Сяргей Міхалок „вызначыўся“ нядаўна выступамі на Эўрамайдане, дзе падтрымаў дзяржаўны пераварот ва Ўкраіне», — гаварылася ў паведамленьні прэсавай службы пскоўскіх камуністаў.

Сяргей Міхалок выступіў на Эўрамайдане на пачатку сьнежня 2013-га:

«Мы тут, каб перадаць вялікае вітаньне зь Беларусі. Мы, беларусы, глядзім на вас з павагай і захапленьнем, — заявіў Міхалок са сцэны. — Сваім прыкладам вы паказалі, што з дапамогай мужнасьці, гераізму і салідарнасьці і народнага адзінства можна ня толькі змагацца за свае грамадзянскія правы і свабоды, але і рэальна даць адпор палітычнай, дзяржаўнай і паліцэйскай сваволі. Вы — супэргероі! Ура!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG