Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ляпісаў» патрабуюць забараніць ужо і ў Расеі


Канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» на Майдане
Канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» на Майдане

Камуністы Пскоўскай вобласьці заклікаюць адмяніць канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» ў Пскове і аб'явіць байкот групе, цытуе паведамленьне пра гэта на сайце КПРФ Інтэрфакс.

«Група вязе свой новы музычны альбом «Матрошка», у якім у самым непрывабным выглядзе прадстаўленая Расея зь яе расейскай мовай, лідэры Савецкага Саюзу», – гаворыцца ў звароце, тэкст якога прыводзіць прэс-служба.

«Лідэр групы – грамадзянін Рэспублікі Беларусь Сяргей Міхалок. Ён вызначыўся нядаўна выступамі на эўрамайдане, дзе падтрымаў дзяржаўны пераварот на Ўкраіне», – падкрэсьліваецца там.

Як вынікае са звароту, аўтар патрабуе ня толькі «сабатаваць канцэрт у Пскове», але і «забараніць усе канцэрты групы ў Расеі і пазбавіць яе лідэра права на ўезд у краіну з-за варожай палітычнай пазыцыі музыкаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG