Украінская апазыцыя раней заяўляла, што Майдан будзе стаяць прынамсі да 17 сьнежня, выстаўляючы да ўлады тры патрабаваньні: адстаўка прэм’ер-міністра Мікалая Азарава, вызваленьне палітычных вязьняў і пакараньне адказных за зьбіцьцё людзей на Майдане.
Але пратэстоўцы, якія ўжо чацьвёрты тыдзень займаюць Майдан і цэнтральныя вуліцы Кіева, настроеныя катэгарычна і ня згодныя на паўмеры.
Ахова першага шэрагу Майдана з боку Храшчаціку кажа, што, падпісаўшы ўгоды пра Мытны саюз, Януковіч падпіша сабе канец:
«Заўтра нічога ня вырашыцца. Настрой такі — стаяць да канца. Не адступаць ад мэты — поўная зьмена ўлады і, магчыма, прэзыдэнта», — кажа ахоўнік.
«Людзі не адступяць», — пацьвярджае мужчына ў казацкім строі.
Дзяўчаты-студэнткі Каця і Надзя арганізавалі намёт, у якім — інфацэнтар для замежнікаў. Кажуць, што да іх падыходзяць розныя людзі і збольшага пакідаюць пажаданьні посьпеху і салідарнасьці:
«Шмат хто кажа, што гэта будзе вырашальны дзень, але, на жаль ці на шчасьце, думаю, што гэта яшчэ не канец. Нашая ўлада адзін дзень кажа адно, другі — другое, але мы будзем стаяць тут да перамогі, пакуль ня будзе пазытыўных вынікаў. Мая асабістая думка — адстаўка парлямэнту і прэзыдэнта. Цалкам трэба сыстэму зьмяніць».
Дзьмітры займаецца малекулярнай біялёгіяй. Кажа, што навукоўцы з інстытуту малекулярнай біялёгіі і генэтыкі пачалі з таго, што ахоўвалі заходнія межы Майдана: «У нас была важная місія, асабліва ў першыя ночы».
Ён таксама ўпэўнены, што заўтра Майдан ня скончыцца. Кажа, што раней быў збольшага абыякавы да палітыкі, але калі прыйшоў на Майдан, то пабачыў, як людзі разам могуць рабіць важную справу дзеля справядлівасьці. «Я больш не абыякавы», — кажа Дзьмітры.
«Гэта і да Новага году ня скончыцца, — з радаснай упэўненасьцю кажуць Раман і Тарас. Яны ўжо другі раз прыехалі на Майдан зь Львова.
«Наш прэзыдэнт так проста не саступіць. Людзі хочуць справядлівасьці, — працягвае Тарас. — Далей так быць ня можа. Людзі кідаюць бізнэс, вучобу, працу, дзяцей хворых дома пакідаюць і сюды едуць. Так ня можа болей працягвацца».
«Ды калом у горле гэтая ўлада стаіць ужо», — заключае Раман.
Вольга з Чаркасаў таксама прыехала адмыслова на Майдан.
«Мы можам тут і да вясны прабыць, — кажа яна. — Мы хочам адстаўкі прэзыдэнта. Толькі так. Інакш нічога не атрымаецца. Ня ведаю, на якія хітрыкі ён пойдзе. Але на танныя патрабаваньні, паўмеры народ ня пойдзе. Заўтра гэта дакладна ня вырашыцца».
Украінская апазыцыя заклікае людзей прыйсьці на чарговы народны сход у аўторак, 17 сьнежня. У гэты дзень адбудзецца паседжаньне расейска-ўкраінскай міждзяржаўнай камісіі. Апазыцыя непакоіцца, што ўлада можа дасягнуць пагадненьня пра далучэньне Ўкраіны да Мытнага саюзу. Рэзалюцыя, якая забараняе Віктару Януковічу ажыцьцяўляць падобныя дзеяньні, была прынятая ўчора, 15 сьнежня, на Майдане.
Алег Цягнібок, лідэр апазыцыйнай партыі «Свобода», лічыць, што галоўнай тэмай заўтрашняга сходу мае быць пратэст супраць падпісаньня такой угоды.