На Захадзе атрымала шырокі рэзананс сэрыя артыкулаў брытанскага палітычнага аналітыка, міжнароднага рэдактара штотыднёвіка Economist Эдварда Лукаса, у якіх ён камэнтуе сытуацыю ва Ўкраіне. Лукас – буйны спэцыяліст па Расеі і Ўкраіне, аўтар кнігі «Новая халодная вайна: пуцінская Расея і пагроза Захаду». Адзін з апошніх артыкулаў Лукаса мае наступны загаловак: «Як Захад прайграў Украіну Пуціну».
Адмову прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам брытанскі палітычны аналітык тлумачыць адчувальнасьцю расейскіх эканамічных санкцый для Ўкраіны – частку гэтых санкцый Масква ўжо ўжыла. Паводле Лукаса, рашэньне Ўкраіны не падпісваць пагадненьне зьбіла з толку кіраўніцтва ЭЗ: «Чыноўнікі Эўразьвязу проста не разумеюць людзей тыпу Януковіча і іх стаўленьне да палітыкі. Як не разумеюць яны і фундамэнтальнага прынцыпу зьнешняй палітыкі, які атаясамлівае нацыянальную бясьпеку з колам эканамічна слабых сатэлітаў, якія знаходзяцца на ўтрыманьні Масквы», – кажа Лукас. Паводле яго, эўрапейскі праект «Усходняе партнэрства» мог бы гарантаваць бясьпеку сумежных з Расеяй дзяржаваў на постсавецкай прасторы як эканамічна, так і палітычна. Менавіта таму, на думку Крамля, гэты праект павінен быць ліквідаваны. Лукас мяркуе, што калі Ўкраіна пасьпяхова пойдзе па шляху эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, гэта прывядзе да краху пуцінскага рэжыму, і ў Крамлі гэта выдатна разумеюць. Напярэдадні чарговага візыту прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ў Расею Эдвард Лукас даў вялікае інтэрвію Радыё Свабода:
– Дамінуючай часткай пуцінскай ідэалёгіі зьяўляецца палажэньне аб тым, што Расея – гэта асаблівая, адрозная ад эўрапейскіх дзяржаў краіна, для якой не прыдатнае ўсё тое, што эфэктыўна працуе на Захадзе. Такія каштоўнасьці эўрапейскай цывілізацыі і культуры, як палітычная свабода, эканамічная канкурэнцыя, плюралізм меркаваньняў, незалежная прэса, не падыходзяць, на думку Пуціна, для вялізнай усходняй краіны з адрознай ад Эўропы рэлігіяй. І калі гэтыя каштоўнасьці прыжывуцца ва Ўкраіне, калі ў ёй перамогуць вяршэнства закона, палітычны плюралізм, калі яна стане квітнеючай краінай са шчыльнымі амэрыканскімі і эўрапейскімі сувязямі, то Пуціну будзе вельмі цяжка сьцьвярджаць, што ўсё гэта не прыдатнае і для Расеі. Калі адна з самых блізкіх да Расеі ў культурным дачыненьні ўсходнеэўрапейскіх краін выйграе ад эўрапейскай інтэграцыі, гэта стане доказам таго, што эўрапейскі шлях цалкам прыдатны і для Расеі.
– Чаму Расея лічыць сумежныя зь ёй дзяржавы зонай сваіх геапалітычных інтарэсаў?
– Нават невялікія сумежныя краіны, ня кажучы ўжо пра Украіну, уяўляюць геапалітычны інтарэс для Расеі. Напрыклад, інтэграцыя зь Беларусьсю для Расеі важная з вайсковага гледзішча, ня толькі з эканамічнага. Гэта зручны шлях прадаваць зброю, бо пры гэтым можна наўпрост не прыцягваць да сябе ўвагі. Расея глядзіць на Ўкраіну, як на вялікую Беларусь. Тут варта ўлічваць вельмі важны аспэкт: Пуцін і яго асяродзьдзе не разглядаюць Украіну як самастойную дзяржаву, ня вераць ва ўкраінскую нацыянальную ідэнтычнасьць і ва ўнікальнасьць яе мовы. Для іх сувэрэнная ўкраінская дзяржава – часовы фактар. Таму ня дзіўна, што яны хацелі б ператварыць Украіну ў частку новай расейскай імпэрыі, якая адрозьніваецца ад царскай тым, што ў яе падмурку знаходзяцца расійскія энэргетычныя рэсурсы (газ і нафта), вайсковая інтэграцыя, эканамічная каапэрацыя і агульнае гістарычнае мінулае.
– Няўжо Януковіч гэтага не разумее?
– Бачыце, Януковіч проста не разумее да канца сутнасьць эўрапейскага выбару. Ён ня рос ў сьвеце высокай палітыкі і дыпляматыі, яму цяжка ўспрыняць канцэпцыю эўрапейскіх каштоўнасьцяў. Але ён добра разумее, што асацыяцыя з Эўразьвязам зьяўляецца прамой пагрозай для яго ўлады, паколькі пагадненьне аб асацыяцыі з ЭЗ прадугледжвае карэнную прававую рэформу, гарантыю незалежнасьці прэсы, рэальную барацьбу з карупцыяй, сумленныя выбары і стварэньне моцнай грамадзянскай супольнасьці. Усё гэта прывядзе да сур'ёзнай мадэрнізацыі ўкраінскай палітычнай сыстэмы. Гэта добра для Ўкраіны, але вельмі дрэнна для паўаўтарытарнага рэжыму Януковіча, які не валодае палітычнай і эканамічнай канкурэнтаздольнасьцю. Акрамя таго, падпісаньне пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ выкліча па першым часе сур'ёзныя эканамічныя праблемы ва Ўкраіне, чыя эканоміка таксама пакуль не зьяўляецца сур'ёзным гульцом на эўрапейскім рынку. І трэцяя, мабыць самая важная прычына, якая прымушае Януковіча адмовіцца ад асацыяцыі з ЭЗ, – гэта ціск Расеі. У інтарэсах Расеі зрабіць так, каб яе сусед быў слабы і нестабільны. Расейская канцэпцыя бясьпекі прадугледжвае наяўнасьць моцнага расейскага ўплыву ў сумежных краінах. Гэтая канцэпцыя знаходзіцца ў фундамэнтальнай супярэчнасьці з геапалітычнай канцэпцыяй Эўразьвязу, якая патрабуе наяўнасьці моцных, самастойных і адказных дзяржаў на яго ўсходняй мяжы. Менавіта таму Расея сабатуе праект «Усходняга партнэрства». Часткай гэтага сабатажу і зьяўляецца ціск на Януковіча і прапанова яму «моркаўкі» ў выглядзе буйной пазыкі і таннага газу.
– Вы крытыкуеце кіраўніцтва Эўразьвязу і адзначаеце, што яно страціла магчымасьць у свой час зблізіць Украіну з Эўропай. Як і калі, на вашу думку, была страчана гэтая магчымасьць?
– У нас быў вялізны шанец зблізіць Украіну з Эўропай, калі адразу пасьля «аранжавай рэвалюцыі» яе народ быў гатовы прыняць эўрапейскі выбар. Аднак мы гэтага не зрабілі. У той час, у 2004 годзе, Эўразьвяз быў занадта заняты пашырэньнем на ўсход. Старыя чальцы ЭЗ проста не разумелі, што ім рабіць з новымі ўсходнімі дзяржавамі. Мы павінны былі ўжо тады зьвярнуць увагу на Ўкраіну і заахвоціць яе да распрацоўкі неабходных для ўступленьня ў ЭЗ стандартаў. Калі б мы гэта зрабілі ў той час, дык праз 10, 15 або 20 гадоў Украіна магла б увайсьці ў склад Эўразьвязу – усё залежала б ад хуткасьці яе палітычнай мадэрнізацыі. Гэта магло стаць велізарным стымулам для рэалізацыі эўрапейскай арыентацыі. Нам варта было заахвочваць укараненьне эўрапейскіх стандартаў ва ўсе сацыяльныя сфэры Ўкраіны: у сыстэму адукацыі, аховы здароўя, мясцовага самакіраваньня, культуры, грамадзянскай супольнасьці. Мы павінны былі пераконваць украінцаў, што яны эўрапейцы і іх месца ў ЭЗ, прычым рабіць гэта паўсюдна – няважна, ідзе гаворка аб Данецку, Крыме або іншых рэгіёнах. Мы павінны былі пераконваць іх, што чакаем іх у эўрапейскай сям'і. І тады цэлае пакаленьне украінцаў адчула б роднасьць эўрапейскай ідэі.
– Чым у цяперашняй сытуацыі Эўразьвяз можа дапамагчы Украіне зрабіць выбар на карысьць эўрапейскай інтэграцыі?
– Мы павінны былі гэтым заняцца гадоў 25 таму. Зрэшты, і цяпер яшчэ ня позна. Перш за ўсё, мы павінны быць гатовыя да таго, што Януковіч усё ж такі пагодзіцца на падпісаньне пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ. У роўнай меры нам варта быць гатовымі і да процілеглага сцэнару: калі праз тры месяцы Ўкраіна абвесьціць дэфолт або калі прыме прапанову Пуціна. На ўсе гэтыя выпадкі ў Эўразьвязу павінны быць падрыхтаваныя неабходныя меры, прычым ня толькі ў выглядзе парадаў, але і ў выглядзе канкрэтнай эканамічнай дапамогі. Вядома, шанцы на разьвіцьцё такога сцэнару невялікія, але трэба быць гатовымі. Эўразьвяз павінен належным чынам прарэагаваць і ў тым выпадку, калі Януковіч вырашыць закруціць гайкі і пойдзе на ўзмацненьне жорсткасьці рэпрэсій. У гэтым выпадку трэба ўлічыць, што значная частка грошай бізнэсу сямейства Януковіча перапраўленая на Захад. Неабходна ўжо цяпер адсачыць іх знаходжаньне на выпадак, калі гэтыя актывы спатрэбіцца замарозіць. Але галоўная праблема ў гэтым выпадку паўстане зь ціскам на Расею. Нам трэба будзе рашуча сказаць ёй: «Рукі прэч ад Украіны!» Эўразьвязу гэтага не хацелася, бо гэта запатрабавала б расьсьледаваньня паходжаньня заходніх актываў высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў, байкоту зімовай Алімпіяды ў Сочы, перагляду супрацоўніцтва з Расіяй у рамках Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, бо яна парушае прынцыпы свабоднага гандлю, забараняючы ўвоз ўкраінскіх цукерак, літоўскага сыру і іншых прадуктаў. Акрамя таго, варта было б падкараціць рукі «Газпрому», які рэгулярна парушае правілы эўрапейскага рынку і занадта доўга карыстаецца перавагай практычна манапольнай прысутнасьці на эўрапейскім рынку газу. Гэта стала б сур'ёзнай перасьцярогай для Крамля.
– Якія ўрокі павінен вынесьці Эўрапейскі зьвяз з падзеяў ва Ўкраіне?
– Гэтых урокаў некалькі. Адзін зь іх зьвязаны зь недахопам палітычнай кампэтэнцыі Эўразьвязу, якому варта ўсьвядоміць, што Расея нанесла яму сур'ёзную стратэгічную паразу. Гэта вельмі важны ўрок. Іншы ўрок прымушае нас ясьней зразумець неабходнасьць больш цеснага супрацоўніцтва з ЗША пры падыходзе да ўкраінскай праблемы. Вельмі рады, што ў апошні час мы сталі сьведкамі больш цеснага супрацоўніцтва Эўразьвязу з ЗША. На жаль, усе гэтыя ўрокі даводзіцца здабываць за кошт пакут украінскага народа. Гэтых пакут можна было пазьбегнуць, калі б мы паклапаціліся пра гэта раней. І гэта яшчэ адзін урок, які нам трэба зразумець.
Адмову прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам брытанскі палітычны аналітык тлумачыць адчувальнасьцю расейскіх эканамічных санкцый для Ўкраіны – частку гэтых санкцый Масква ўжо ўжыла. Паводле Лукаса, рашэньне Ўкраіны не падпісваць пагадненьне зьбіла з толку кіраўніцтва ЭЗ: «Чыноўнікі Эўразьвязу проста не разумеюць людзей тыпу Януковіча і іх стаўленьне да палітыкі. Як не разумеюць яны і фундамэнтальнага прынцыпу зьнешняй палітыкі, які атаясамлівае нацыянальную бясьпеку з колам эканамічна слабых сатэлітаў, якія знаходзяцца на ўтрыманьні Масквы», – кажа Лукас. Паводле яго, эўрапейскі праект «Усходняе партнэрства» мог бы гарантаваць бясьпеку сумежных з Расеяй дзяржаваў на постсавецкай прасторы як эканамічна, так і палітычна. Менавіта таму, на думку Крамля, гэты праект павінен быць ліквідаваны. Лукас мяркуе, што калі Ўкраіна пасьпяхова пойдзе па шляху эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, гэта прывядзе да краху пуцінскага рэжыму, і ў Крамлі гэта выдатна разумеюць. Напярэдадні чарговага візыту прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ў Расею Эдвард Лукас даў вялікае інтэрвію Радыё Свабода:
– Дамінуючай часткай пуцінскай ідэалёгіі зьяўляецца палажэньне аб тым, што Расея – гэта асаблівая, адрозная ад эўрапейскіх дзяржаў краіна, для якой не прыдатнае ўсё тое, што эфэктыўна працуе на Захадзе. Такія каштоўнасьці эўрапейскай цывілізацыі і культуры, як палітычная свабода, эканамічная канкурэнцыя, плюралізм меркаваньняў, незалежная прэса, не падыходзяць, на думку Пуціна, для вялізнай усходняй краіны з адрознай ад Эўропы рэлігіяй. І калі гэтыя каштоўнасьці прыжывуцца ва Ўкраіне, калі ў ёй перамогуць вяршэнства закона, палітычны плюралізм, калі яна стане квітнеючай краінай са шчыльнымі амэрыканскімі і эўрапейскімі сувязямі, то Пуціну будзе вельмі цяжка сьцьвярджаць, што ўсё гэта не прыдатнае і для Расеі. Калі адна з самых блізкіх да Расеі ў культурным дачыненьні ўсходнеэўрапейскіх краін выйграе ад эўрапейскай інтэграцыі, гэта стане доказам таго, што эўрапейскі шлях цалкам прыдатны і для Расеі.
– Чаму Расея лічыць сумежныя зь ёй дзяржавы зонай сваіх геапалітычных інтарэсаў?
Пуцін і яго асяродзьдзе не разглядаюць Украіну як самастойную дзяржаву, ня вераць ва ўкраінскую нацыянальную ідэнтычнасьць і ва ўнікальнасьць яе мовы.