Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пакінуў Ярмошыну да 2016 года


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Мясцовыя выбары ў Беларусі пройдуць 23 сакавіка 2013 года.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына будзе займацца арганізацыяй і правядзеньнем маючых адбыцца палітычных кампаній.

«Вы за іх, як звычайна, адказваеце. Каго трэба, вы прыцягвайце для арганізацыі і правядзеньня гэтых выбараў, але чалавек і орган, які адказвае за выбары, за іх правядзеньне і за аб’яву вынікаў, павінен быць адзін»,— адзначыў Лукашэнка прымаючы Ярмошыну 2 сьнежня.

Бліжэйшым часам у Беларусі пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў у 2014 годзе, прэзыдэнцкія выбары ў 2015 і парлямэнцкія ў 2016 годзе.
Паводле Лукашэнкі, гэтыя кампаніі, да якіх трэба сур’ёзна рыхтавацца, павінны стаць «дэманстрацыяй сапраўднай дэмакратыі».

«Сытуацыя няпростая, і нашы альтэрнатыўныя палітыкі, назавем іх так, не будзем крыўдзіць іх заступнікаў за мяжой, вельмі разьлічваюць вось на гэты прамежак. Яны плянуюць, што выбары ў мясцовыя саветы — гэта будзе нейкі пачатак, разьвіцьцё, а апагею так званая дэмакратыя дасягне ў прэзыдэнцкія выбары, і скончыцца гэта парлямэнцкімі выбарамі. Страціць тры гады для разьвіцьця краіны ў гэты пэрыяд будзе катастрафічна.Таму выбары будуць вельмі сур’ёзнымі»,— цытуе Інтэрфакс Лукашэнку.

Таксама Лукашэнка сказаў, што ён «не ў курсе», што пачалася падрыхтоўка да прэзыдэнцкіх выбараў.

Лукашэнка таксама ўхваліў прапанову правесьці выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў 23 сакавіка наступнага года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG