Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візавы цэнтар Італіі ў Беларусі прыпыніў запіс па жывой чарзе


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Візавы цэнтар Італіі з 7 студзеня 2025 году прыпыніў рэгістрацыю па жывой чарзе, паведамляецца на сайце цэнтру.

«Асабістая рэгістрацыя ў „Жывую чаргу“ прыпыненая з моманту публікацыі гэтай навіны да наступнага паведамленьня, якое будзе апублікаванае на сайце», — гаворыцца ў паведамленьні.

Разам з тым візавы цэнтар працягне працу з тымі, хто ўжо пасьпеў да 7 студзеня стаць удзельнікамі «Жывой чаргі» і ліста чаканьня «Прэміюм сэрвіс».

Вэрыфікацыя онлайн для асобных катэгорыяў грамадзян пакуль працягваецца.

Тыя, хто хоча атрымаць візу на запрашэньне блізкіх сваякоў або для камандзіроўкі ў Італію, могуць падаць заяўку праз форму зваротнай сувязі на сайце візавага цэнтру або ў амбасадзе.

Візавая экспэртка і аналітык visastat.me Анастасія Лысакоўская ў чэрвені 2024 году расказвала, што пры падачы дакумэнтаў на італьянскую візу па жывой чарзе чакаць трэба каля 4 месяцаў.

  • Літва, Чэхія, Эстонія і Латвія прыпынілі выдачу турыстычных візаў беларусам яшчэ ў 2022 годзе. Атрымаць турыстычную шэнгенскую візу сёньня можна ў Францыі, Італіі, Нямеччыне, Грэцыі, Гішпаніі, Вугоршчыне, Баўгарыі, Харватыі, Румыніі, Польшчы, Нідэрляндах, Бэльгіі і Швайцарыі. Прычым першыя тры краіны з гэтага сьпісу лідзіруюць па выдачы шэнгенскіх візаў беларусам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG