6 жніўня на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі па рэфармаваньні Выбарчага кодэксу старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына распавяла пра чаканыя ў гэтым законе зьмены, якія мяркуецца ўхваліць на асеньняй сэсіі парлямэнту.
Лідзія Ярмошына заявіла, што гэты законапраект — перадусім ініцыятыва ЦВК:
«На наш погляд, ён паляпшае прававыя, палітычныя і арганізацыйныя ўмовы правядзеньня выбараў», — цытуе Ярмошыну прэсавая служба Лукашэнкі.
Паводле Лідзіі Ярмошынай, большая частка зьменаў тычыцца правядзеньня выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Перш за ўсё — мяняецца парадак падвядзеньня вынікаў выбараў: прапануецца праводзіць іх у адзін тур пры захаваньні дзейнага цяпер бар’ера яўкі выбаршчыкаў — 50 працэнтаў плюс адзін голас.
«У выпадку правядзеньня альтэрнатыўных выбараў пераможца вызначаецца перавагай галасоў у адносінах да канкурэнтаў, гэта значыць больш хоць бы на адзін голас. Калі выбары будуць праводзіцца на безальтэрнатыўнай аснове, дэпутат будзе абраны, калі за яго прагаласуе больш за 50% выбаршчыкаў, якія возьмуць удзел у галасаваньні», — распавяла Ярмошына.
Уносіцца зьмяненьне ў сыстэму выбарчых камісіяў, якія ўтвараюцца пры правядзеньні выбараў Палаты прадстаўнікоў. Мяркуецца дадаткова ўтвараць 7 тэрытарыяльных выбарчых камісіяў, шэсьць абласных і Менскую гарадзкую, якім будзе перададзены шэраг паўнамоцтваў ад цэнтральнай камісіі.
Улічваючы, што большасьць рашэньняў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў прымаецца на ўзроўні акруговых камісіяў, прапануецца інстытут сябра камісіі з правам дарадчага голасу пры правядзеньні парлямэнцкіх выбараў перанесьці з узроўню ЦВК на ўзровень акруговых выбарчых камісіяў.
Ярмошына паведаміла таксама, што прапануецца ўвесьці забарону на правядзеньне агітацыі, накіраванай на зрыў выбараў, і зьмяніць парадак фінансаваньня перадвыбарчай агітацыі кандыдатаў у прэзыдэнты і дэпутаты.
Апрача таго, прапанавана адмовіцца ад бюджэтнага фінансаваньня агітацыйных выдаткаў кандыдатаў і перадаць гэтыя сродкі мясцовым тэрытарыяльным і акруговым выбаркамам, каб тыя выраблялі інфармацыйныя буклеты і разам з запрашэньнем наведаць выбарчы ўчастак рассылалі іх выбаршчыкам.
Пры гэтым за кандыдатамі ў дэпутаты і прэзыдэнты будзе захавана права на бясплатнае выкарыстаньне дзяржаўных СМІ для перадвыбарных выступленьняў, дэбатаў і публікацыі праграмаў. Кандыдатам у прэзыдэнты і дэпутаты ўсіх узроўняў даецца права ствараць асабістыя фінансавыя фонды за кошт уласных сродкаў, а таксама сродкаў грамадзян і юрыдычных асоб.
У сувязі з спыненьнем бюджэтнага фінансаваньня агітацыйных выдаткаў Лідзія Ярмошына прапанавала ў 5 разоў павялічыць гранічныя памеры фінансавых фондаў кандыдатаў у прэзыдэнты — з 3 тыс. да 15 тыс. базавых велічыняў, а кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — у тры разы, да 3 тыс. базавых велічыняў.
Па словах Лідзіі Ярмошынай, у дапрацаваным варыянце законапраект да 30 жніўня будзе ўнесены кіраўніку дзяржавы, а далей паступіць на разгляд у парлямэнт.

Пераможца вызначаецца перавагай галасоў у адносінах да канкурэнтаў