Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вельмі цяжкі год, паміраюць найлепшыя людзі»


Лявон Баршчэўскі, Рэгенсбург
Лявон Баршчэўскі, Рэгенсбург

Сябры і паплечнікі ўзгадваюць Віктара Івашкевіча

Баршчэўскі: Яго стыль паводзінаў, палітычны аптымізм трэба шмат каму запазычыць


Лявон Баршчэўскі кажа, што Віктара Івашкевіча адпускалі дадому, але пры пагаршэньні здароўя забіралі ў лякарню. Ён бачыўся зь Віктарам дома. Той верыў, што дачакаецца донарскай пячонкі і што ўсё будзе нармальна.

«Віктар Івашкевіч быў прадстаўніком першага пакаленьня палітыкаў. Палітыкаў, якія верылі толькі ў адно — што толькі з дапамогай народа можна нешта зьмяніць. Ніякія гешэфты, змовы нейкіх вузкіх колаў, палітыкаў, інтэлігенцыі ня могуць вырашыць палітычныя праблемы. І быў аптымістам, увесь час нязломны. Я яшчэ пару тыдняў таму зь ім размаўляў. Ён верыў у тое, што можна ўзьняць, можна знайсьці падыходы, трэба працаваць зь людзьмі. І верыў у тое, што ён дажыве да гэтага, калі яго мары зьдзейсьняцца. На жаль, гэта не ўдалося. Але гэты яго стыль паводзінаў, палітычны аптымізм трэба шмат каму запазычыць. І зноў-такі вера ў тое, што можна дастукацца да людзей. Так, як гэта ён даволі пасьпяхова рабіў са сваімі калегамі. Асабліва ў канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў».


Арэшка: Івашкевіч быў генэратарам ідэй


Вацлаў Арэшка
Вацлаў Арэшка
Культуроляг Вацлаў Арэшка кажа, што яму будзе не хапаць Віктара Івашкевіча:

«Я ведаў Віктара Івашкевіча з 1988 году, але апошнія гады мы зь ім моцна зблізіліся, пасьля развалу БНФ. Мы разам зь ім арганізоўвалі Народныя сходы і іншыя падзеі, і магу сказаць, што Віктар заўсёды быў генэратарам ідэй і падзей. Гэта быў гераічны чалавек і заўсёды вельмі добры. Ён не злаваўся, не трымаў крыўды. Зараз нам цяжка, што яго няма. Вельмі цяжкі год, паміраюць лепшыя людзі.

Віктара вельмі моцна будзе не хапаць і сябрам, і блізкім».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG