Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івашкевіч — чалавек вайны і змаганьня


Віктар Івашкевіч
Віктар Івашкевіч

3 кастрычніка 2013 года ня стала Віктара Івашкевіча. Прапануем праграму «Бацькі і дзеці беларускай незалежнасьці», прысьвечаную сям'і Івашкевічаў

Віктар Івашкевіч — адзін зь лідараў працоўнага руху 80-90-х, у жніўні 1991 кіраваў на плошчы дружынай БНФ. Актыўны ўдзельнік «Майстроўні», «Талакі», «Канфедэрацыі беларускіх суполак», сам Івашкевіч называе сябе чалавекам вайны і змаганьня. Магчыма, таму заўжды быў арганізатарам найбольш радыкальных акцыяў. Удзельнічаў у забастоўках працоўных, галадаў у пастарунку, два гады правёў на хіміі.

Адмысловыя палітычныя перакананьні і паводзіны бацькі ягоны дарослы ўжо сын Стась ілюструе такім выпадкам зь дзяцінства:

Стась Івашкевіч: "Адпачывалі з бацькамі ў Сімеізе. Дзеці скакалі са скалаў у мора. Я яшчэ ня ўмеў плаваць, таму ў мяне было такое надзіманае кола. Я скочыў, высьлізнуў з кола і стаў тануць. Дзеці вакол залямантавалі, бацька ўбачыў гэта, кінуўся па мяне ў ваду і выцягнуў. Ён быў вельмі раззлаваны, але гэтая раззлаванасьць выявілася ў тым, што ён узяў пантофель і шпурнуў яго ў мора. А потым паглядзеў на мяне і кажа: "Вось слухай, ты калі тануў, ты ж пратрымаўся недзе хвіліну і не патануў. Ты рухаў рукамі і нагамі — значыць, ты можаш плыць. Давай паспрабуем яшчэ раз.

Стась Івашкевіч з сынам Маркам і бацькам Віктарам
Стась Івашкевіч з сынам Маркам і бацькам Віктарам

У гэтым выпадку відаць тыповыя для майго бацькі якасьці. З аднаго боку, рашучасьць і эмацыйнасьць, а з другога — пазытыўны сьветапогляд і гатоўнасьць у кожнай сытуацыі знайсьці карысны, пазытыўны бок.

Распавядаючы пра сваё дзяцінства, Віктар Івашкевіч адзначае, што вырас не проста ў нэўтральным, а ў антысавецкім асяродку:

Віктар Івашкевіч: «Мае бацькі не былі партыйныя ніколі, хаця іх запрашалі ў партыю ўступаць, але яны адмаўляліся — маўляў, «не гатовыя мы ідэалягічна». Па лініі маці шмат хто быў рэпрэсаваны. Яны жылі ў Зялёным Лузе побач з Курапатамі, і яна пра ўсё ведала, што там адбывалася. Хаця распавяла мне, толькі калі зьявіўся артыкул Пазьняка. Стаўленьне да ўлады было адпаведнае, хаця яна вельмі баялася, каб я не залез у справу, якая падвяла б пад рэпрэсіі.

А бацька наогул такі праўдашукальнік. І сутыкнуўшыся зь бюракратычнай
пасьля мітынгу ў Курапатах бацьку выклікалі ў гаркам камсамола весьці размову пра сына. Ён тады ім сказаў: «Дык вы проста падонкі! ...

машынай, ён вельмі нэгатыўна яе ўспрыняў. Напрыклад, у 1988 годзе пасьля мітынгу ў Курапатах, які арганізоўвала Талака, яго выклікалі ў гарком камсамола весьці размову пра сына, хаця я ўжо дарослы быў чалавек і сам ужо бацька. Ён тады ім сказаў: «Дык вы проста падонкі (у яго такая нястрыманая лексіка была)! Я цалкам падтрымліваю свайго сына».

Віктар Івашкевіч кажа, што на пачатку 80-х сьвядома шукаў тых, хто быў cупраць камуністычнай ідэалёгіі. Амаль адразу далучыўся да «Майстроўні». Апантаныя нацыянальна-культурніцкай дзейнасьцю майстроўцы, не зусім адпавядалі радыкальнай натуры маладога Івашкевіча. Таму на пачатку яму падавалася, што нацыяналізм будзе толькі формай палітычнай барацьбы супраць савецкай ідэалёгіі. Аднак нацыяналістычныя каштоўнасьці аказаліся мацнейшымі:

Івашкевіч: У мяне такая натура. Я ў гэтым сэнсе найбольш палітычны і зараджаны на канфлікт са злом, чым на тое, што культурніцкай дзейнасьцю гэтае зло можна перамагчы. Хаця, натуральна, я разумею, што культурніцкая праца — падмурак любой вайны. Проста ў мяне няма здольнасьцяў да такой працы.

Чыста культурніцкі накірунак іх працы мяне ня вельмі задавальняў. Я прапанаваў стварыць «Таварыства беларускай школы» і ісьці зьбіраць па хатах подпісы за перавод усяго навучаньня за беларускую мову. Спачатку пайшоў адзін. Выбраў дом шматпавярховы ў Сьляпянцы, і былі неверагодныя посьпехі — падпісалася працэнтаў 80 чалавек. Вось пасьля гэтага была створаная філія ў «Майстроўні» — ТБШ, і пайшлі ўжо ўсе актывісты зьбіраць гэтыя подпісы. Доўга, праўда, гэта не працягвалася, бо пачало ГБ людзей затрымліваць.

Радыё Свабода: "Вы калі зьбіралі подпісы за ТБШ, ужо мелі на ўвазе, што гэта будзе будучая школа вашага сына?

Віктар Івашкевіч: «У мяне склалася ў галаве «ідэальная Беларусь», у якой мне было б жыць камфортна. У прынцыпе, за такую камфортную Беларусь для сябе і для сваёй сям’і я і змагаюся і шукаю паплечнікаў, якія пра такую ж Беларусь думаюць.

Матчына мова майго сына — беларуская, і пытаньне, каб рускамоўны
у школе быў вялікі гвалт, нам крычалі: «Як мы будзем па-французку іх вучыць на беларускай мове?!...

асяродак яго не перайначыў, заўсёды стаяла пры выхаваньні. Таму мы шукалі магчымасьці беларускага асяродку. Звазілі разам дзяцей — Рада Вячорка, Ясь Суша, Стась наш. Колькі сябе памятаю, мы імкнуліся, каб яны паміж сабой сябравалі. А потым аддаў яго ў фальклёрны гурток пры тэлебачаньні, які Ларыса Сімаковіч арганізоўвала („Госьціца“ — рэд.). Там таксама быў асяродак. Карацей, я зразумеў, што для таго, каб малое дзіцё не патрапляла пад уплывы з аднаго боку рускамоўнага асяродку, з другога — хуліганскага асяродзьдзя сельгаспасёлка, дзе мы тады жылі, то лепш, каб у яго не было часу бадзяцца па двары».

Стась Івашкевіч: «У маёй сям’і размаўлялі па-беларуску, і я пачаў па-беларуску размаўляць зь дзецьмі ўжо ў дзіцячым садку. Са мной у садок хадзілі Хрысьціна Марачкіна, Радаслава Вячорка. Мы адчувалі сябе, з аднаго боку крыху іншымі, чым астатнія расейскамоўныя дзеці, а з другога боку — у пэўным сэнсе згуртаванымі вакол агульнай справы. У нас у сям’і было прынята абмяркоўваць, што адбылося за дзень, абмяркоўваць дзейнасьць і маці, і бацькі. Я шмат чаго чуў, нават калі быў маленькі. Бацька мяне аддаваў у розныя беларускамоўныя гурткі — у рыцарскі клюб, які заснавала і вяла Арына Вячорка, у фальклорны тэатр „Госьціца“ Ларысы Сімаковіч. Такім чынам з самага раньняга дзяцінства я адчуваў на сабе ўплыў таго, чым займаўся бацька».

Яшчэ тры дзясяткі гадоў таму беларускамоўныя бацькі прыкладалі адмысловыя намаганьні для, каб выхоўваць і адукоўваць дзяцей на роднай мове. Але і цяперашнія бацькі вымушаныя рабіць тое ж самае:

Віктар Івашкевіч: «Мы ж дамагліся, каб у французскай школе быў беларуская кляса. Падалі заявы, пісалі лісты ў Міністэрства адукацыі, і спачатку ў гэтай клясе сабралася 5-6 чалавек. Мы сказалі: «Окей, нам нармальна. Гэта будзе індывідуальнае выхаваньне. Хай у рускай клясе будзе 45, а ў нас будзе 5». І мы дамагліся, што ўлады мусілі для 5 чалавек стварыць клясу. Потым яны пабачылі, што занадта «тлуста» будзе 5 чалавек выхоўваць, і тады абвясьцілі набор у гэтую клясу для ўсіх, хто хоча. І шмат хто з бацькоў, проста палічыўшы, што там 45, а там 5, аддалі ў гэтую беларускую клясу. Так і ўтварылася гэтая беларуская кляса.

Мы вельмі актыўна ўдзельнічалі ў бацькоўскім камітэце. Арына Вячорка
Я сына аддаў на сэкцыю ўшу, каб ён мог біцца, калі раптам нехта з-за беларускай мовы захоча яго пакрыўдзіць ...

была старшынёй. Напрыклад, мы запатрабавалі з клясы прыбраць усякіх Леніных, а замест іх павесіць карціны Марачкіна, тым больш, што ўнучка Марачкіна таксама туды хадзіла. Мы праводзілі пазаклясную працу — вандроўкі, сустрэчы цікавыя рабілі. Вялікі кавалак часу трэба было аддаваць на выхаваньне і на змаганьне зь бюракратыяй. Там быў вялікі гвалт, нам крычалі: «Як мы будзем па-французку іх вучыць на беларускай мове?! У нас няма падручнікаў!» На што мы ім казалі: «Ды хоць з калена выламайце. Мы патрабуем свае правы — рабіце! Мы можам дапамагчы, наколькі можам, але вы абавязаныя».

Незвычайная палітычная сытуацыя вымушала і вымушае дзяцей па-свойму рэагаваць на падзеі, якія адбываецца ў «вялікім» жыцьці. Віктар распавядае, што ў ягоныя школьныя гады таксама ствараліся дзіцячыя палітычныя партыі. Паўтарылася гэта і ў маленстве сына Стася:

Віктар Івашкевіч: «Я яго аддаў на сэкцыю ўшу, каб ён мог біцца, калі
Частка клясы была прынятая ў «акцябраты», а мы правялі свой сход, і замест зорачак зь Леніным далі ім значкі з Пагоняй ...

раптам нехта з-за беларускай мовы захоча яго пакрыўдзіць. Потым пачалі іх прымаць у «акцябраты». Мы ўтварылі альтэрнатыўную суполку «Пагоня». Частка клясы была прынятая ў «акцябраты», а мы правялі свой сход, і замест зорачак зь Леніным далі ім значкі з Пагоняй. Узьнік канфлікт: тыя, што з акцябрацкімі зорачкамі ўтварылі суполку «Красная гвардия» на чале з сынам аднаго вайскоўца. І пачалі біцца паміж сабою. У нашай суполцы «Пагоня» было больш дзяўчат, таму навучаньне ўшу вельмі спатрэбілася. Канфлікт скончыўся ў жніўні 1991, калі незалежнасьць, калі Пагоня, калі сьцяг. Суполка «Красная гвардия» за адсутнасьцю базы самараспусьцілася і ўсе перайшлі на пазыцыі беларускага адраджэньня.

Радыё Свабода: «А вас білі за тое, што вы беларускамоўны?»

Віктар Івашкевіч: «Калі я пачаў размаўляць па-беларуску, я заўважыў, што гэта выклікае вельмі асьцярожнае і паважлівае стаўленьне з боку хуліганаў. З боку простых людзей я ніколі ня бачыў негатыўнага стаўленьня да мовы. Але калі хто бывае „вякне“, дык я гыркну. А я таксама займаўся ў свой час цяжкай фізычнай працай, і бачна, што магу даць сілавы адказ на такія дзеяньні».

Дзеці прыкметных палітычных дзеячаў, асабліва тых, хто знаходзіцца ў апазыцыі, найчасьцей адчуваюць уплыў дзейнасьці бацькоў на сваім дзіцячым жыцьці.

Віктар Івашкевіч: «Я сына ўвесь час з сабой цягаў — на «Талаку»,
жонка ўварвалася, як мэгера, у пастарунак. У руках у яе быў букет гладыёлусаў, і яна гэтым букетам «зьбіла» начальніка РУВД ...

на паседжаньні, на мерапрыемствы, на вандроўкі. Калі ўтварыўся БНФ, я быў даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты СССР Ігнатовіча па Заводзкаму, Партызанскаму раёну. Ён хадзіў са мной, раздаваў улёткі. Мне падпалкоўнік міліцыі казаў: «Віктар, гэта несумленна, ты незаконна даеш распаўсюджваць улёткі дзецям».

А першы раз яго разам са мной арыштавалі, калі яму было 4–5 гадоў. Талакой мы арганізавалі ў 1988 годзе пікет за дзяржаўнасьць беларускай мовы каля помніку Купалы. Прастаялі мы хвілін 20, а ў гэты час жонка здавала выпускны іспыт, і я быў з малым, а яна павінна была прыйсьці забраць яго. Мы стаялі, тут міліцыя наляцела, плякат паламалі, мяне запіхалі ў машыну. Стась застаўся адзін і плача. Я кажу: «Што вы робіце, дзіцёнак адзін застаецца». Шэраговыя міліцыянты разгубіліся, але начальнік ім сказаў: «Бярыце і яго». Яго таксама туды да мяне пасадзілі, завезьлі ў пастарунак Цэнтральнага раёну, дзе я яму там зрабіў «казу», «хіхі», сядзелі, сьмяяліся зь міліцыянтаў, якія дзяцей арыштоўваюць. А потым жонка прыйшла, даведалася ад людзей, што нас арыштавалі. Яна ўварвалася, як мэгера, у пастарунак. У руках у яе быў букет гладыёлусаў, і яна гэтым букетам «зьбіла» начальніка РУВД. У яго такія тлустыя чырвоныя пісягі на твары былі ад гэтых гладыёлусаў. Ён заскочыў увесь узрушаны без фуражкі і сказаў: «Выганяй іх усіх!» Ну і нас выгналі. Так што яна з боем выцягнула нас «з кіпцюроў ГПУ».

Віктар Івашкевіч і Алена Радкевіч
Віктар Івашкевіч і Алена Радкевіч

Стась Івашкевіч: «Некаторыя хуліганствы ў школе сыходзілі нам з рук, таму што дома можна было заўсёды распавесьці, што настаўнікі ня любяць беларускамоўных дзяцей. Мы ўступалі часам у спрэчкі з настаўнікамі, бо ў школе нам казалі адно, а бацькі распавядалі другое. Было вельмі цікава, што самі настаўнікі прыслухоўваліся да нас. Уступалі з намі, зь дзецьмі, у спрэчкі, нешта даводзілі, і мы ў сваю чаргу нешта даводзілі. Такім чынам з самага раньняга дзяцінства я прызвычаіўся, што апазыцыйная дзейнасьць бацькі адбівалася на маім дзяцінстве хутчэй у станоўчым кірунку. На пачатку 90-х гадоў, калі разваліўся Савецкі Саюз, бацька з апазыцыянэра стаў магчымым, патэнцыйным чальцом новай улады, новага парадку і гэта таксама адчувалася ў маім дзіцячым асяродзьдзі».

Некаторыя хуліганствы ў школе сыходзілі нам з рук, таму што дома можна было заўсёды распавесьці, што настаўнікі ня любяць беларускамоўных дзяцей....

Стась Івашкевіч, які цябе рэалізоўвае сябе ў сфэры эканамічнай аналітыкі, кажа, што выбар ягонай прафэсіі адбыўся, безумоўна, пад уплывам бацькі:

Стась Івашкевіч: «Мой бацька заўсёды цікавіўся гісторыяй і прывіў гэтую цікавасьць мне. Зацікаўленьне гісторыяй прывяло да зацікаўленьня эканомікай і палітыкай. Мы ўжо ў дзяцінстве гулялі ў так званыя «штабныя» гульні. Гэта калі войскі ваююць на мапе і пры дапамозе ліноўкі і кубікаў, вызначаюцца хады — хто каго перамог. Калі мы гэта пачыналі, гадоў у дзесяць, гэта было даволі складана, і гэта менавіта мой бацька так уплываў. Таму я б сказаў, што безумоўна ўплыў бацькі

Радыё Свабода: «Спадар Віктар, вашыя ўяўленьні 30-гадовай даўніны пра ідэальную Беларусь зьмяніліся?»

Віктар Івашкевіч: «Не. Незалежная краіна, у якой людзі свабодныя ва ўсіх сэнсах. У палітычных — могуць прымаць удзел у палітычным жыцьці, у бізнэсе, у творчасьці. Бо якраз у нашых умовах ініцыятыва людзей — гэта тыя „калійныя залежы“, якія мусяць даваць асноўныя грошы ў эканоміку, а ня нейкія радовішчы. Трэба, каб дзяржава максымальна спрыяла творчай самарэалізацыі людзей у любых галінах гэтай дзейнасьці.

І акрамя гэтага — гэта мая ідэя фікс, што Беларусь павінная мець сваю нацыянальныя ідэю, але якую — ня проста кансэрвацыя саламяных стрэх і лапцей. Я заўсёды быў супраць успрыняцьця беларушчыны, як вясковай, тым больш такой „старадаўняй“. А Беларусь павінна прапанаваць сьвету нешта такое, чаго ўвесь сьвет яшчэ на сябе ня ўзяў. І Беларусь павінна стаць такой „краінай грынпіс“. Вось у нас адбылася чарнобыльская катастрофа, і людзі вельмі крытычна ставяцца да атамнай энэргетыкі. Нам трэба абвясьціць, што Беларусь ёсьць краінай, якая паспрабуе зрабіць сваё жыцьцё па канонах ідэалёгіі „зялёных“ — камфортнае жыцьцё для сярэдняга чалавека. Гэта вялікая сыстэма поглядаў — і палітычнага, і эканамічнага, і сацыяльнага ўладкаваньня. У сьвеце ёсьць вялікая колькасьць людзей, якія ў гэтым зацікаўленыя і якія гатовыя грошы аддаваць на тое, каб гэтыя ідэі рэалізоўваліся хоць дзе-небудзь. І па ўсім сьвеце гэты рух ёсьць, але калі Беларусь стане цэнтрам гэтага сусьветнага руху зялёных — гэта наш шанец прыўнесьці ў сусьветную культуру свой асобна пачуты голас. Гэта ў мяне такая ідэя».

Стась Івашкевіч: Галоўная якасьць майго бацькі — гэта вера ў тое, што ён робіць, і непахіснасьць у асноўных прынцыпах таго, што ён робіць. Я лічу, што гэта яго адрозьнівае ад многіх палітыкаў як у мінулыя часы, так і на сёньняшні дзень. У гэтым сэнсе мой бацька, можа быць, менш схільны да кампрамісаў у пэўных прынцыповых пытаньнях. І ў сваіх рашэньнях ён кіруецца сваімі прынцыпамі, нават калі гэта ідзе яму на шкоду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG