Паводле сваякоў, Віктар чакаў перасадкі пячонкі, але не знайшлося донара.
У Менску разьвіталіся зь Віктарам Івашкевічам. Фота, відэа
Як мы будзем памятаць Віктара Івашкевіча?
Вандроўнік Івашкевіч
Пазьняк пра Івашкевіча: Беларускі адраджэнскі голас
Івашкевіч — чалавек вайны і змаганьня
Гісторыя аднаго цуду: Як Віктар Івашкевіч прыйшоў у палітыку
Віктар Івашкевіч на Радыё Свабода
«Шкада, добрым чалавекам менш, добрым беларусам менш. І такім сумленным, працавітым, які ніколі не расчароўваў нас сваім выглядам, умеў вельмі добра працаваць на карысьць Беларусі. Я сумую разам зь яго блізкімі і роднымі і ўсім ім спачуваю. Мы зь ім апошнім разам працавалі разам на Андрэя Саньнікава, і лепшага кампаньёна, лепшага гульца ў гэтыя выбары я ня ведаю».
Аляксандар Ярашук, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, называе Віктара Івашкевіча сваім аднадумцам:
«Мала можна знайсьці людзей з такім імпэтам, з такой шчырай любоўю і павагай да Беларусі і беларушчыны. Вялікі жаль з нагоды яго сьмерці. Для незалежных прафсаюзаў ён быў сваім чалавекам. Доўгі час ён працаваў з маімі калегамі, паплечнікамі, і яго добра памятаюць і ведаюць сёньня. Сябры незалежных прафсаюзаў таксама падзяляюць думку, што Беларусь страціла годнага сына, і выказваюць шчыры жаль. Віктар аддаў усё жыцьцё будучыні Беларусі, каб нарэшце надышлі перамены, і мала хто параўнальны зь ім у гэтай якасьці. І лепшае, што мы можам зрабіць у памяць пра гэтага чалавека, — каб гэтае будучае, дэмакратычныя перамены ў краіне нарэшце адбыліся».
«Два тыдні таму Віктар быў у офісе прафсаюзу РЭП. Як заўсёды, усьміхаўся, як заўсёды, быў бадзёры, хоць і цяжка было яму. Віктар — як ніхто любіў жыцьцё, любіў людзей. У яго заўсёды было разуменьне, што ўсё будзе добра. Скажу шчыра, што яго ня будзе хапаць на ўсё жыцьцё».
«Віктар Івашкевіч быў з працоўных, але вельмі інтэлігентным чалавекам. Ён верыў у перамогу, а ягоныя прагнозы былі такімі, што цяжка было паверыць. А ён верыў, а таму зь лёгкасьцю і ўпэўненасьцю рабіў тое, што ён рабіў. Зь ім было проста прыемна сустракацца і бачыць чалавека, які ня мае страху і сумневаў, а пэўны ў справе, якую робіць».
«Віктар Івашкевіч быў грамадзка актыўным і заўважным чалавекам ад часоў „Талакі“, а затым у стварэньні Беларускага народнага фронту. Ён ня толькі выяўляў актыўнасьць, але і кампэтэнтнасьць у многіх пытаньнях. Яму падуладныя былі і справы выданьня газэт, але найбольш блізкім быў працоўны рух. Ён імкнуўся да працы, якую ён умеў выконваць і якая давала плён. І гэта яму ўдавалася».
Вялікае інтэрвію зь Віктарам Івашкевічам, зьнятае Віктарам Корзунам у межах праекту «Архіў палітвязьняў».
Віктар Івашкевіч апавядае пра сваё юнацтва, пачатак грамадзкай дзейнасьці, пра мэты і задачы беларускага дэмакратычнага руху.
Палітык Вінцук Вячорка ведаў Віктара Івашкевіча з 1981 году.
«Да апошняга моманту хацелася спадзявацца, што ягоны прыродны аптымізм пераможа хваробу, не хацелася верыць у горшае. Віктар сам, будучы аптымістам, верыў у свой шанец...
Гэта велізарная страта для Беларусі. Віктар Івашкевіч — чалавек зь першага шэрагу нацыянальных лідэраў. Гісторыя яшчэ ацэніць тое, што было ім зроблена дзеля Беларусі, дзеля свабоды і дзеля свабоды Беларусі.
Ягоныя асабістыя якасьці — мужнасьць, адукаванасьць і гэты вядомы ўсім, хто быў зь ім знаёмы, непераадольны аптымізм — дазвалялі яму абіраць патрэбны шлях, гуртаваць людзей і ў самай безнадзейнай сытуацыі ўздымаць сьцяг, нават уздымаць яго аднаму, калі спатрэбіцца, і ісьці ў бой за Беларусь».
Палітык і грамадзкі дзеяч Валянціна Сьвяцкая называе сьмерць Віктара Івашкевіча асабістай трагедыяй.
«Навіна, якая сёньня прыйшла, мяне зламала. Я ведала, што Віктар памірае, але ўсё роўна спадзявалася на цуд.
Гэта страшная страта. Віктар быў яшчэ маладым чалавекам, які мог яшчэ шмат зрабіць для краіны, для беларускай культуры. Ён быў чалавекам зь дзіўнымі арганізатарскімі здольнасьцямі, мог захапіць і іншых людзей той справай, якой займаўся.
Віктар заўсёды рабіў усё з душой і верай у тое, што робіць, а не для галачкі. У партыі ён заўсёды выконваў рашэньне большасьці, нават калі ня быў зь ім згодны. Віктар мог прызнаць сваю памылку і выбачыцца. Сёньня я не змагу згадаць пра нейкія канфлікты зь ім.
Ён заўсёды з гумарам ставіўся да сваёй хваробы, і мала хто ведаў, як яму кепска. На „хіміі“ ў Баранавічах, дзе Івашкевіч адбываў пакараньне, было нясоладка, але, прыехаўшы адтуль, ён пра ўсё расказваў пра гэта з жартамі.
Пасьля сьмерці Галіны Сямдзянавай гэта самы страшны ўдар для мяне».
Лявон Баршчэўскі кажа, што Віктара Івашкевіча адпускалі дадому, але пры пагаршэньні здароўя забіралі ў лякарню. Ён бачыўся зь Віктарам дома. Той верыў, што дачакаецца донарскай пячонкі і што ўсё будзе нармальна.
«Віктар Івашкевіч быў прадстаўніком першага пакаленьня палітыкаў. Палітыкаў, якія верылі толькі ў адно — што толькі з дапамогай народа можна нешта зьмяніць. Ніякія гешэфты, змовы нейкіх вузкіх колаў, палітыкаў, інтэлігенцыі ня могуць вырашыць палітычныя праблемы. І быў аптымістам, увесь час нязломны. Я яшчэ пару тыдняў таму зь ім размаўляў. Ён верыў у тое, што можна ўзьняць, можна знайсьці падыходы, трэба працаваць зь людзьмі. І верыў у тое, што ён дажыве да гэтага, калі яго мары зьдзейсьняцца. На жаль, гэта не ўдалося. Але гэты яго стыль паводзінаў, палітычны аптымізм трэба шмат каму запазычыць. І зноў-такі вера ў тое, што можна дастукацца да людзей. Так, як гэта ён даволі пасьпяхова рабіў са сваімі калегамі. Асабліва ў канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў».
Культуроляг Вацлаў Арэшка кажа, што яму будзе не хапаць Віктара Івашкевіча:
«Я ведаў Віктара Івашкевіча з 1988 году, але апошнія гады мы зь ім моцна зблізіліся, пасьля развалу БНФ. Мы разам зь ім арганізоўвалі Народныя сходы і іншыя падзеі, і магу сказаць, што Віктар заўсёды быў генэратарам ідэй і падзей. Гэта быў гераічны чалавек і заўсёды вельмі добры. Ён не злаваўся, не трымаў крыўды. Зараз нам цяжка, што яго няма. Вельмі цяжкі год, паміраюць лепшыя людзі.
Віктара вельмі моцна будзе не хапаць і сябрам, і блізкім».
Голубеў: «У Івашкевіча заўсёды на першым месцы была Беларусь»
Палітык і гісторык Валянцін Голубеў шмат працаваў разам зь Віктарам Івашкевічам.
«Віктар Івашкевіч — чалавек зь вялікай літары, які прывык усё сваё жыцьцё змагацца за Беларусь. Нават калі ён захварэў, ён усё роўна думаў аб тым, каб Беларусь была незалежная і дэмакратычная.
Я зь ім працаваў у Народным Фронце, іншых арганізацыях, і ведаю, што ў яго заўсёды на першым месцы была Беларусь. Нам такія людзі патрэбныя, і шкада, што яны так рана сыходзяць.
На разьвітаньне ж хочацца сказаць Віктару: «Жыве Беларусь!» і «Царства нябеснае!»

Партрэт на Свабодзе: Віктар Івашкевіч
Словы памяці пра Віктара Івашкевіча
Шушкевіч: «Івашкевіч умеў вельмі добра працаваць на карысьць Беларусі»
«Шкада, добрым чалавекам менш, добрым беларусам менш. І такім сумленным, працавітым, які ніколі не расчароўваў нас сваім выглядам, умеў вельмі добра працаваць на карысьць Беларусі. Я сумую разам зь яго блізкімі і роднымі і ўсім ім спачуваю. Мы зь ім апошнім разам працавалі разам на Андрэя Саньнікава, і лепшага кампаньёна, лепшага гульца ў гэтыя выбары я ня ведаю».
Ярашук: Віктар аддаў усё жыцьцё будучыні Беларусі, каб нарэшце надышлі перамены
Аляксандар Ярашук, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, называе Віктара Івашкевіча сваім аднадумцам:
«Мала можна знайсьці людзей з такім імпэтам, з такой шчырай любоўю і павагай да Беларусі і беларушчыны. Вялікі жаль з нагоды яго сьмерці. Для незалежных прафсаюзаў ён быў сваім чалавекам. Доўгі час ён працаваў з маімі калегамі, паплечнікамі, і яго добра памятаюць і ведаюць сёньня. Сябры незалежных прафсаюзаў таксама падзяляюць думку, што Беларусь страціла годнага сына, і выказваюць шчыры жаль. Віктар аддаў усё жыцьцё будучыні Беларусі, каб нарэшце надышлі перамены, і мала хто параўнальны зь ім у гэтай якасьці. І лепшае, што мы можам зрабіць у памяць пра гэтага чалавека, — каб гэтае будучае, дэмакратычныя перамены ў краіне нарэшце адбыліся».
Генадзь Фядыніч, старшыня незалежнага прафсаюзу РЭП: «Віктар як ніхто любіў жыцьцё»
«Два тыдні таму Віктар быў у офісе прафсаюзу РЭП. Як заўсёды, усьміхаўся, як заўсёды, быў бадзёры, хоць і цяжка было яму. Віктар — як ніхто любіў жыцьцё, любіў людзей. У яго заўсёды было разуменьне, што ўсё будзе добра. Скажу шчыра, што яго ня будзе хапаць на ўсё жыцьцё».
Мая Кляшторная: «Ён верыў у перамогу і ў справу, якую рабіў»
«Віктар Івашкевіч быў з працоўных, але вельмі інтэлігентным чалавекам. Ён верыў у перамогу, а ягоныя прагнозы былі такімі, што цяжка было паверыць. А ён верыў, а таму зь лёгкасьцю і ўпэўненасьцю рабіў тое, што ён рабіў. Зь ім было проста прыемна сустракацца і бачыць чалавека, які ня мае страху і сумневаў, а пэўны ў справе, якую робіць».
Мікола Купава: «Віктар Івашкевіч быў ня толькі актыўным, але і кампэтэнтным дзеячом»
«Віктар Івашкевіч быў грамадзка актыўным і заўважным чалавекам ад часоў „Талакі“, а затым у стварэньні Беларускага народнага фронту. Ён ня толькі выяўляў актыўнасьць, але і кампэтэнтнасьць у многіх пытаньнях. Яму падуладныя былі і справы выданьня газэт, але найбольш блізкім быў працоўны рух. Ён імкнуўся да працы, якую ён умеў выконваць і якая давала плён. І гэта яму ўдавалася».
У нас баяцца начальства больш, чым сьмерці
Вялікае інтэрвію зь Віктарам Івашкевічам, зьнятае Віктарам Корзунам у межах праекту «Архіў палітвязьняў».
Віктар Івашкевіч апавядае пра сваё юнацтва, пачатак грамадзкай дзейнасьці, пра мэты і задачы беларускага дэмакратычнага руху.
Вячорка: «Івашкевіч — чалавек зь першага шэрагу нацыянальных лідэраў»
Палітык Вінцук Вячорка ведаў Віктара Івашкевіча з 1981 году.
«Да апошняга моманту хацелася спадзявацца, што ягоны прыродны аптымізм пераможа хваробу, не хацелася верыць у горшае. Віктар сам, будучы аптымістам, верыў у свой шанец...
Гэта велізарная страта для Беларусі. Віктар Івашкевіч — чалавек зь першага шэрагу нацыянальных лідэраў. Гісторыя яшчэ ацэніць тое, што было ім зроблена дзеля Беларусі, дзеля свабоды і дзеля свабоды Беларусі.
Ягоныя асабістыя якасьці — мужнасьць, адукаванасьць і гэты вядомы ўсім, хто быў зь ім знаёмы, непераадольны аптымізм — дазвалялі яму абіраць патрэбны шлях, гуртаваць людзей і ў самай безнадзейнай сытуацыі ўздымаць сьцяг, нават уздымаць яго аднаму, калі спатрэбіцца, і ісьці ў бой за Беларусь».
Сьвяцкая: «Пасьля сьмерці Сямдзянавай гэта самы страшны ўдар для мяне»
Палітык і грамадзкі дзеяч Валянціна Сьвяцкая называе сьмерць Віктара Івашкевіча асабістай трагедыяй.
«Навіна, якая сёньня прыйшла, мяне зламала. Я ведала, што Віктар памірае, але ўсё роўна спадзявалася на цуд.
Гэта страшная страта. Віктар быў яшчэ маладым чалавекам, які мог яшчэ шмат зрабіць для краіны, для беларускай культуры. Ён быў чалавекам зь дзіўнымі арганізатарскімі здольнасьцямі, мог захапіць і іншых людзей той справай, якой займаўся.
Віктар заўсёды рабіў усё з душой і верай у тое, што робіць, а не для галачкі. У партыі ён заўсёды выконваў рашэньне большасьці, нават калі ня быў зь ім згодны. Віктар мог прызнаць сваю памылку і выбачыцца. Сёньня я не змагу згадаць пра нейкія канфлікты зь ім.
Ён заўсёды з гумарам ставіўся да сваёй хваробы, і мала хто ведаў, як яму кепска. На „хіміі“ ў Баранавічах, дзе Івашкевіч адбываў пакараньне, было нясоладка, але, прыехаўшы адтуль, ён пра ўсё расказваў пра гэта з жартамі.
Пасьля сьмерці Галіны Сямдзянавай гэта самы страшны ўдар для мяне».
Баршчэўскі: Яго стыль паводзінаў, палітычны аптымізм трэба шмат каму запазычыць
Лявон Баршчэўскі кажа, што Віктара Івашкевіча адпускалі дадому, але пры пагаршэньні здароўя забіралі ў лякарню. Ён бачыўся зь Віктарам дома. Той верыў, што дачакаецца донарскай пячонкі і што ўсё будзе нармальна.
«Віктар Івашкевіч быў прадстаўніком першага пакаленьня палітыкаў. Палітыкаў, якія верылі толькі ў адно — што толькі з дапамогай народа можна нешта зьмяніць. Ніякія гешэфты, змовы нейкіх вузкіх колаў, палітыкаў, інтэлігенцыі ня могуць вырашыць палітычныя праблемы. І быў аптымістам, увесь час нязломны. Я яшчэ пару тыдняў таму зь ім размаўляў. Ён верыў у тое, што можна ўзьняць, можна знайсьці падыходы, трэба працаваць зь людзьмі. І верыў у тое, што ён дажыве да гэтага, калі яго мары зьдзейсьняцца. На жаль, гэта не ўдалося. Але гэты яго стыль паводзінаў, палітычны аптымізм трэба шмат каму запазычыць. І зноў-такі вера ў тое, што можна дастукацца да людзей. Так, як гэта ён даволі пасьпяхова рабіў са сваімі калегамі. Асабліва ў канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў».
Арэшка: «Івашкевіч быў генэратарам ідэй»