Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор падаў пратэст на прысуд Дорну


Юры Дорн
Юры Дорн

Дзяржабвінаваўца падаў у Менскі гарадзкі суд касацыйны пратэст на прысуд кіраўніку Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Юрыю Дорну.

У інтэрвію карэспандэнту Свабоды Юры Дорн пакуль не стаў камэнтаваць гэтыя дзеяньні дзяржаўнага абвінаваўцы.

«Мы толькі ўчора забралі паперы і я яшчэ не размаўляў з адвакатам на гэтую тэму. Трэба пабачыць, што там напісана. Мне сказалі, што гэта звычайная практыка. Пасьля таго як прысуд быў вынесены, мяне адвакаты папярэджвалі, што пракуратура хутчэй за ўсё падасьць пратэст і да гэтага трэба быць гатовым. Я да гэтага і гатовы. Будзем працягваць змагацца далей».

Паводле Юрыя Дорна, у канцэлярыі суду сказалі, што гэта даволі доўгі працэс і калі будзе разгляд справы пакуль невядома.

Юрый Дорн сказаў, што працягвае працаваць старшынёй Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня. Аднак яму абмежаваны выезд зь Беларусі.

29 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Менска асудзіў Юрыя Дорна за ўхіленьне ад выплаты падаткаў да двух гадоў абмежаваньня волі без
накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Час утрыманьня пад вартай яму залічылася ў тэрмін пакараньня. Юрый Дорн быў адпушчаны з-пад варты ў зале суда.

Пракурор прасіў суд пакараць Дорна 5 гадамі турмы з канфіскацыяй маёмасьці і пазбавіць яго права займаць адказныя пасады цягам пэўнага тэрміну.

Згодна з новым абвінавачаньнем, якое 28 лютага агучыў пракурор, з абвінавачваньня прыбралі артыкул пра атрыманьне хабару.

Дорн быў затрыманы ў канцы сакавіка 2012 года, супраць яго была пачатая крымінальная справа за атрыманьне хабару ў амеры больш як $ 13 тыс. за спрыяльнае вырашэньне пытаньня аб заключэньні дамовы арэнды нежылых памяшканьняў, якія належаць рэлігійнаму аб’яднаньню. Затым у дачыненьні да яго быў узбуджаны шэраг іншых крымінальных спраў за перавышэньне ўлады і службовых паўнамоцтваў, ухіленьне ад выплаты падаткаў, службовы падлог.

Падчас працэсу зь Юрыя Дорна зьнялі большасьць абвінавачаньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG