Як паведаміў «Свабодзе» Аксёнаў, нагодай для папярэджаньня стаўся ягоны ўдзел у паседжаньнях магілёўскай кааліцыі дэмакратычных сіл як сябра незарэгістраванай партыі БХД.
«Пра папярэджаньне мне паведаміў супрацоўнік управы Андрэй Махуноў. Мне было заяўлена, што я ня маю права прадстаўляць незарэгістраваную арганізацыю на якіх-колечы сходах да той пары, пакуль яна ня будзе зарэгістраваная. Я спрабаваў пярэчыць такой заяве, але мяне не хацелі слухаць. З гэтага вынікае, казаў я, што я ня маю права ўдзельнічаць нават у сходах, на якіх пастанаўляюць сябры аргкамітэту БХД пра рэгістрацыю партыі. Мне адказалі, што так. Расьпісвайцеся пад дакумэнтам, што вас папярэдзілі, і ўсё на гэтым. Я зьвязваю гэтае папярэджаньне з тым, што БХД працягвае дамагацца сваёй рэгістрацыі, таму сяброў аргкамітэту такім чынам запалохваюць», — заявіў Аксёнаў.
Актывіст БХД Алег Аксёнаў стаіць на прафіляктычным уліку ў Магілёўскай абласной управе КДБ. Сваю пастаноўку на ўлік актывіст абскарджваў у судзе, але марна.