«Мяне азнаёмілі з раздрукоўкамі з інтэрнэту пра мерапрыемствы, якія арганізоўвала БХД. Там былі фоты, вытрымкі з артыкулаў. Мне патлумачылі, што ў абавязкі КДБ уваходзіць прафіляктыка правапарушэньняў. Супрацоўнік КДБ заявіў падчас гутаркі: „Мы вас пакуль папярэджваем“. Мне было сказана, што ў маіх дзеяньнях пакуль няма складу правапарушэньня, але ён можа быць. Так было мне аргумэнтавана. Я дамогся, каб у пратаколе яны пазначылі, што не прызнаю абвінавачаньняў і ў маіх дзеяньнях няма правапарушэньня», — заявіў Цюлькоў.
Ён кажа, што супрацоўнік КДБ падчас гутаркі паводзіў сябе карэктна і не дапускаў грубасьці. Паводле спадара Цюлькова, прафіляктычныя гутаркі з папярэджаньнем, як і яму, былі праведзеныя зь ягонымі аднапартыйцамі Анатолем Церашам і Ўладзімірам Клімановічам.
За няпоўны месяц на Магілёўшчыне, акрамя Аляксея Цюлькова, Анатоля Цераша і Ўладзіміра Клімановіча, на прафіляктычны ўлік КДБ быў пастаўлены актывіст БХД з Магілёва Алег Аксёнаў. У верасьні на ўлік паставілі бабруйскую актывістку АГП Галіну Сьмірнову.
У інтэрвію БелаПАН сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі заявіў, што прадстаўнікі партыі будуць праз суд дамагацца скасаваньня гэтых папярэджаньняў.
«Мы лічым гэтыя папярэджаньні незаконнымі і накіраванымі на тое, каб прымусіць нашых прыхільнікаў адмовіцца ад удзелу ў працы аргкамітэту па стварэньні БХД. Акрамя таго, я нагадваю, што ў Беларусі прыняты новы закон аб тэрарызьме. Сярод іншых палажэньняў у ім пад паняцьце „тэрарызм “ падпадаюць гвалтоўныя дзеяньні ці пагроза гвалтоўных дзеяньняў адносна грамадзянаў з мэтай спыніць ці перашкодзіць іх грамадзкай ці палітычнай дзейнасьці. Менавіта як тэрарызм мы зараз успрымаем гэтыя дзеяньні КДБ», — заявіў Рымашэўскі.