Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца: Беларускія дыпляматы у Лібіі забылі пра інтэрнацыяналізм

абноўлена

Фота з суду над беларусамі, украінцамі і расейцамі ў Лібіі ад 29 чэрвеня. Фота прадстаўленае ўкраінскім праваабаронцам Станіславам Селіванавым (на першым пляне)
Фота з суду над беларусамі, украінцамі і расейцамі ў Лібіі ад 29 чэрвеня. Фота прадстаўленае ўкраінскім праваабаронцам Станіславам Селіванавым (на першым пляне)
Украінскі праваабаронца Станіслаў Селіванаў, прэзыдэнт міжнароднага праваабрончага фонду «Эўраклопат», які знаходзіцца ў Лібіі й спрыяе вызваленьню палонных грамадзянаў СНД, адзначае «адасобленую палітыку беларускай амбасады ў Лібіі ў пытаньні вызваленьня палонных».

Станіслаў Селіванаў лічыць, што беларускім дыпляматам варта нагадаць пра інтэрнэрнацыяналізм і супольныя інтарэсы ў гэтай справе.

Праваабаронца кажа, што ўкраінскія дыпляматы забясьпечваюць прадуктамі харчаваньня ўсіх палонных, незалежна ад іх грамадзянства.

МЗС Расеі і Ўкраіны рэгулярна паведамляе інфармацыю пра стан палонных у Лібіі. і Беларускі МЗС сытуацыю з палоннымі зь Беларусі не камэнтуе, бо лічыць гэта «контрапрадуктыўным», аднак запэўнівае, што праца па іх вызваленьні вядзецца.

Сьвятаслаў Селіванаў паведаміў таксама, што чацьвёрты палонны беларус Вячаслаў Качура ўтрымліваецца каля аэрапорта Метыга ў Трыпалі. Разам зь ім знаходзяцца яшчэ 4 грамадзяніны Ўкраіны.

Яшчэ тры беларусы: Фёдар Трусанаў, Валер Гардзіенка, Ігар Ядзімічаў — пераведзеныя з Трыпалі ў Зінтан разам з палоннымі з Украіны і Расеі.

Усе яны асуджаныя да 10 гадоў зьняволеньня за пасобніцтва рэжыму Муамара Кадафі.

Чарговы разгляд апэляцыі адбудзецца 14 жніўня — пацьвярджае Селіванаў.

27 жніўня 2011 году лібійскі паўстанцкі батальён «Какаа» затрымаў беларускіх, украінскіх і расейскіх грамадзян. Ім прад’явілі абвінавачаньне ў аднаўленьні вайсковай тэхнікі, якая выкарыстоўвалася рэжымам Муамара Кадафі «дзеля зьнішчэньня лібійскага народу».

4 чэрвеня 2012 году суд у Трыпалі абвясьціў прысуд. Кіраўніком групы «міжнародных наймітаў» прызналі расейца Аляксандра Шадрова. Ён асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня. Расеец Уладзімер Далгоў, тры беларусы і 19 украінцаў атрымалі па 10 гадоў.

Па словах Селіванава, цяпер зьняволеныя жывуць у нашмат лепшых умовах, болей бываюць на сьвежым паветры. Яны разьмешчаныя ў чатырох будаўнічых вагонах па шэсьць чалавек, у якіх ёсьць таксама кандыцыянэры. Усім неабходным на першы час іх забясьпечылі гарадзкія ўлады Зінтана. У зьняволеных ёсьць таксама лекі, сьвежая садавіна і гародніна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG