Вядома, што разам з 19 украінцамі і 2 расейцамі знаходзяцца і прынамсі трое беларускіх грамадзянаў.
Беларускі МЗС сытуацыю з палоннымі зь Беларусі не камэнтуе, бо лічыць гэта «контрапрадуктыўным», аднак запэўнівае, што праца па іх вызваленьні вядзецца.
5 ліпеня стала вядома, што група палонных пераведзеная з Трыпалі ў Зінтан з мэтаў бясьпекі.
У Лібіі зьняволеныя Фёдар Трусанаў, Валер Гардзіенка, Ігар Ядзімічаў і Вячаслаў Качура.
Вячаслаў Качура, магчыма, адбываў пакараньне ня ў Трыпалі. Каго зь беларусаў дакладна перавялі ў Зінтан, невядома.
27 жніўня 2011 году лібійскі паўстанцкі батальён «Какаа» затрымаў беларускіх, украінскіх і расейскіх грамадзян. Ім прад’явілі абвінавачаньне ў аднаўленьні вайсковай тэхнікі, якія выкарыстоўвалася рэжымам Муамара Кадафі «дзеля зьнішчэньня лібійскага народу».
4 чэрвеня 2012 году суд у Трыпалі абвясьціў прысуд. Кіраўніком групы «міжнародных наймітаў» прызналі расейца Аляксандра Шадрова. Ён асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня. Расеец Уладзімер Далгоў, тры беларусы і 19 украінцаў атрымалі па 10 гадоў.
Разгляд апэляцый на прысуд пераносіўся ўжо некалькі разоў.
Сваякі затрыманых беларусаў сьцьвярджаюць, што тыя працавалі ў Лібіі на цывільнай службе