Даведка Свабоды:
Мікалай Аўтуховіч
Нарадзіўся 7 студзеня 1963 г. у Ваўкавыску. Скончыў СПТВ-37 у Вялікай Бераставіцы, стаў мэханікам у рамонце аўтамабіляў. Служыў кіроўцам у ракетных войсках у Саратаўскай вобласьці Расеі. Скончыў школу прапаршчыкаў,
папрасіўся служыць у Аўганістане. За ахову моста пад Кандагарам ды ўдзел у іншых апэрацыях узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі, двума мэдалямі: «За адвагу» і «За баявыя заслугі».
Звольніўся з арміі ў 1991 г. Стаў займацца таксовачным бізнэсам. У Ваўкавыску заснаваў валейбольны турнір з нагоды вываду савецкіх войскаў з Аўганістану.
Жанаты, мае дачку.
15 кастрычніка 2005 г. быў зьняволены за ўхіленьне ад выплаты падаткаў і за прадпрымальніцкую дзейнасьць без рэгістрацыі і ліцэнзіі. Асуджаны 7 ліпеня 2006 г. на 3,5 года зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. У студзені 2008 г. зьняволеньне было замененае папраўчымі работамі на месцы жыхарства. Па вызваленьні працаваў кіроўцам у Ваўкавыску. 8 лютага 2009 г. быў зьняволены разам зь Юрыем Лявонавым і Ўладзімерам Асіпенкам. Асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калёніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўваньне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы.
Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Аўтуховіча вязьнем сумленьня.
На пачатку 2012 году Мікалая Аўтуховіча перавялі з івацэвіцкай калёніі ў крытую турму ў Горадні.
Глядзіце таксама