Даведка Свабоды:
Арцём Пракапенка
Нарадзіўся 27 ліпеня 1990 году ў Горадні. Бацькі — праграмісты. Да арышту вучыўся на факультэце мэнэджмэнту Бабруйскай філіі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту.
Узяты пад варту 17 студзеня 2011 году за спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 году будынка бабруйскага КДБ, у які былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумесьсю. 18 траўня 2011 году разам зь Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамалотавым асуджаны судом Бабруйску на 7 гадоў пазбаўленьня волі (ч. 2 артыкула 339 — злоснае хуліганства, і ч. 3 артыкула 218 Крымінальнага кодэксу — пашкоджаньне маёмасьці ў асабліва буйным памеры). Адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі №15 у Магілёве.
Глядзіце таксама