Даведка Свабоды:
Аляксандар Францкевіч
Нарадзіўся 6 траўня 1990 года ў Наваполацку. Скончыў ліцэй, працаваў праграмістам спачатку ў родным горадзе, потым знайшоў працу ў Менску.
У верасьні 2010 года Аляксандра арыштавалі па справе анархістаў. 24 траўня 2011 года Заводзкі суд Менску вынес абвінаваўчыя прысуды Аляксандру Францкевічу (3 гады пазбаўленьня волі), Мікалаю Дзядку (4,5 гады) і Ігару Аліневічу (8 гадоў зьняволеньня). Маладыя людзі былі асуджаныя на працяглыя тэрміны паводле абвінавачаньня ў зьдзяйсьненьні шэрагу палітычных акцый, у тым ліку і за напад на амбасаду Расеі ў Менску ў жніўні 2010 года. Францкевіч дадаткова быў асуджаны яшчэ і за «кампутарны сабатаж» і «распрацоўку, выкарыстаньне ці распаўсюд шкодных праграм».
У кастрычніку 2011 года Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі Хэльсынскі Камітэт прызналі Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча палітычнымі зьняволенымі.
Аляксандар Францкевіч мае толькі адну нырку. Адбывае пакараньне ў калёніі «Воўчыя норы» пад Івацэвічамі.
Глядзіце таксама