Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Дзенісенка сумняваецца, што Джаныбек Бакіеў у Менску


Пікет кіргіскіх актывістаў ля амбасады Беларусі 23 жніўня
Пікет кіргіскіх актывістаў ля амбасады Беларусі 23 жніўня

Беларускі амбасадар у Кіргізстане Віктар Дзенісенка сумняваецца ў тым, што Джаныбек Бакіеў, брат Курманбека Бакіева, быў сфатаграфаваны ў Беларусі. Пра гэта дыпламат заявіў 30 жніўня на прэс-канфэрэнцыі ў Бішкеку.

«Я не зусім давяраю фота, на якім выяўлены брат экс-прэзыдэнта Кіргізстану», — цытуе Дзенісенку мясцовае інфармагенцтва 24KG.

Паводле словаў дыплямата, сапраўднасьць фатаграфіі, выкладзенай ў інтэрнэце, выклікае ў яго сумневы. «Я таксама бачыў фота ў СМІ, але я не зусім яму давяраю, таму што тут больш палітычнага складніка. У любым выпадку, мы давядзем заклапочанасьць Кіргіскай Рэспублікі да кіраўніцтва Беларусі», — заявіў Дзенісенка. Ён запэўніў, што кампэтэнтныя органы Беларусі займаюцца гэтай справай, і неўзабаве будуць дадзеныя камэнтары.

«Тут больш палітыкі, чым доказаў. Адзначу: інфармацыя зыходзіць ад апазыцыйных сіл Беларусі, за яе тут жа хапаюцца СМІ, а удзельнікаў акцый выкарыстоўваюць пэўныя сілы...» — падкрэсьліў дыплямат.

Ён лічыць дзеяньні мітынгаваць каля будынка амбасады правакацыяй і упэўнены, што «за гэтай акцыяй стаяць пэўныя сілы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG