Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бішкек зьдзіўлены пазыцыяй Менску ў справе Джаныбека Бакіева


Кіргізстан чакае ад Беларусі любой інфармацыі пра абвешчанага ў міжнародны вышук малодшага брата былога прэзідэнта Джаныбека Бакіева.

«Кіргізстану важна атрымаць любы адказ, ці знаходзіцца Жаныбек Бакіеў у Беларусі ці не», — цытуе Інтэрфакс намесніка міністра замежных спраў Кіргізстану Аскара Бешымава.

«Кіргізстан турбуе той факт, што ў сяброўскай краіне можа знаходзіцца чалавек, які абвінавачваецца ў шэрагу цяжкіх злачынстваў і абвешчаны за гэта ў міжнародны вышук», — падкрэсліў ён.

Намесьнік міністра замежных спраў Кіргізстану адзначыў, што Бішкек зьдзіўлены маўчаньнем беларускага боку, якому быў накіраваны зварот МЗС Кіргізіі з просьбай пацьвердзіць або абвергнуць факт знаходжаньня Джаныбека Бакіева ў Менску, а таксама ўжыць захады, каб затрымаць яго і садзейнічаць экстрадыцыі ў Бішкек.

«Не дачакаўшыся рэакцыі, мы адклікалі амбасадара», — нагадаў намеснік міністра.

Бешымаў сказаў, што Кіргізстан зьвярнуўся ў Выканкам СНД, каб той дапамог атрымаць інфармацыю ад беларускага боку на падставе выкананьня Менскай канвэнцыі пра прававую дапамогу стаў следствам адсутнасьці рэакцыі беларускага боку.

Крыніцы ў МЗС Кіргізстану не выключаюць, што з Беларусі можа паступіць адмоўны адказ або адмова экстрадаваць Джаныбека Бакіева.

«Але нават пры такім варыянце Кіргізія працягне рабіць палітыка-дыпляматычныя крокі, каб дамагчыся выдачы Жаныбека Бакіева», — мяркуюць суразмоўцы агенцтва.

У сваю чаргу амабасадар Беларусі ў Кіргізстану Віктар Дзянісенка заявіў, што ён «не можа ні пацьвердзіць, ні абвергнуць факт знаходжаньня Жаныбеша Бакіева на тэрыторыі Беларусі». «Нота МЗС Кіргізстану перададзена на разгляд кампетэнтным органам Беларусі», — дадаў амбасадар.

17 жніўня на вуліцы Карла Маркса ў Менску грамадзянскі актывіст Міхаіл Пашкевіч зрабіў фотаздымкі Джаныбека Бакіева і апублікаваў у «Фэйсбуку».

Фотаздымак Міхаіла Пашкевіча выклікалі міжнародны скандал. 21 жніўня Міністэрства замежных спраў Кіргіскай Рэспублікі накіравала ў МЗС Беларусі вэрбальную ноту «аб прыняцьці вычарпальных мераў па больш хуткім затрыманьні грамадзяніна Бакіева Джаныша Саліевіча і наступнай яго экстрадыцыі ў Кіргіскую Рэспубліку». Не дачакаўшыся рэакцыі на свае патрабаваньні, Міністэрства замежных спраў Кіргізстана з 24 жніўня адклікала ў Бішкек свайго надзвычайнага і паўнамоцнага пасла ў Беларусі Эрыка Асаналіева для правядзеньня кансультацый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG