Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чалавек, засьпеты на парушэньні, зноў трапіў у склад камісіі


Берасьцейскі грамадзкі актывіст Віталь Чмель зьвярнуўся з адкрытым лістом да намесьніцы дырэктаркі школы № 9 Ганны Сьцепанюк з просьбай выйсьці з складу участковай камісіі.

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году Віталь Чмель быў назіральнікам на Берасьцейскім выбарчым участку № 1, дзе старшынёй камісіі была Ганна Сьцепанюк. У адкрытым лісьце Віталь Чмель нагадвае, на мінулых выбарах ён выявіў на гэтым участку парушэньні:

«Вынікам разгляду маёй скаргі паводле фактаў парушэньня выбарчага заканадаўства на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня 2010 зьявілася пастанова Цэнтральнай выбарчай камісіі № 176 ад 24.12.2010 г. У пастанове ЦВК прызнае факт дапушчанага Вамі парушэньня. Гэтае парушэньне пацягнула за сабой фальсыфікацыю вынікаў галасаваньня, якую мне не ўдалося даказаць, гэтак жа як не ўдалося аспрэчыць органам дзяржаўнай улады. На выбарах прзыдэнта 2010 году на ўчастку № 1 Берасьця як мінімум 156 галасоў выбарцаў былі скрадзеныя і аддадзеныя кандыдату ў прэзыдэнты Лукашэнка А. Р.».

Віталь Чмель піша, што «на паседжаньні Ленінскай адмністрацыі Берасьця 8 жніўня асноўным крытэрам адбору людзей для працы ва ўчастковых камісіях быў названы вопыт работы. Гэта пацьвярджаецца і складам участковай камісіі ўчастку № 1, які зь мінулых выбараў практычна не зьмяніўся. Аднак, атрымліваецца, што ў камісію трапляюць людзі, якія маюць ня толькі вопыт працы, але і вопыт дапушчаных парушэньняў. Лічу гэта недапушчальным».

У лісьце спадар Чмель паведамляе Ганьне Сьцепанюк, што зьвярнуўся Ленінскую адміністрацыю Берасьця, у акруговую і Цэнтральную выбарчую камісііі з просьбай выключыць яе з складу ўчастковай камісіі за дапушчаныя парушэньні падчас прэзыдэнцкіх выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG