Сёньня сталі вядомыя папярэднія вынікі чарговага этапу выбарчай кампаніі – фармаваньня ўчастковых камісіяў. Лічбы, якія прадставіла Цэнтральная выбарчай камісія, сьведчаць, што абсалютную бальшыню ў выбаркамах будуць мець прадстаўнікі праўладных структураў.
Агулам апазыцыйныя партыі будуць мець ва ўчастковых камісіях 61 прадстаўніка: «Справядлівы сьвет» – 39, БНФ –12, АГП і БСДП (Грамада) – па 5. На папярэдніх выбарах з улікам вылучэньня ад партыяў, грамадзкіх арганізацыяў і праз збор подпісаў дэмакратычныя сілы правялі ва ўчастковыя камісіі 180 чалавек. Зьвесткі, якія ня тычацца партыяў, яшчэ апрацоўваюцца. Але, падобна, сёлета будзе менш і непартыйных прадстаўнікоў апазыцыі.
Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік сёньня сказаў журналістам, што апазыцыя вылучае шмат кандыдатаў, але нібыта «ня якасных». І распавёў пра канкрэтны прыклад – пра вылучэнцаў ад АГП у 49-й выбарчай акрузе Горадні:
«АГП прадставіла ў гэтай акрузе 18 кандыдатур. Зь іх 10 у мінулым мелі адміністрацыйныя спагнаньні альбо нават караліся крымінальна. 9 – беспрацоўныя. Ну, які ў іх можа быць аўтарытэт сярод выбарцаў?! Таму і адсеў вялікі. Прапануюць многа, а вартых – мала».
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька кажа, што спадар Лазавік ужо другі раз прыводзіць адзін і той жа прыклад. Але ягоная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці:
«Калі мы праверылі гэтую інфармацыю, то высьветлілася, што ён проста нясе лухту. Ніхто ніякіх самагоншчыкаў туды не падаваў. Ніякіх крымінальнікаў таксама туды не вылучалі. Так, там быў адзін чалавек, але судзімасьць у яго ўжо пагашаная. А гэта азначае, што ў чалавека няма судзімасьці. Заканадаўства – і выбарчае, і крымінальнае – Лазавік павінен ведаць. Ён проста займаецца не сваёй місіяй – місіяй прапагандыста рэжыму Аляксандра Лукашэнкі».
Вынікі фармаваньня ўчастковых камісіяў сьведчаць, што ўлады ня хочуць ісьці на дыялёг з апазыцыяй, лічыць палітоляг Віктар Чарноў:
«Усё як звычайна. Улада чарговы раз прадэманстравала сваё нежаданьне лічыцца з апазыцыяй, якая прадстаўляе прыкладна мільён выбарцаў. Мільён – гэта даволі значная частка грамадзтва, якой патрэбна сваё прадстаўніцтва ў парлямэнце. Але ўлада зноў не прапусьціла прадстаўнікоў апазыцыі ва ўчастковыя камісіі, дзе непасрэдна лічацца галасы. А гэта азначае, што ніякага даверу да вынікаў гэтых выбараў зноў ня будзе.
Адсюль пачынаюцца і ўсе іншыя праблемы. І Плошчы пачынаюцца, і канфрантацыя пераходзіць на вуліцы».