Журналістка, якая са студзеня працуе ў Маскве, мела намер асьвятляць хаду парлямэнцкіх выбараў у Беларусі, аднак МЗС краіны ня выдаў акрэдытацыю без тлумачэньня прычыны, гаворыцца ў паведамленьні радыё.
«Пасол Беларусі ў Бэрліне прапанаваў Нямецкаму радыё паўтарыць запыт не раней чым праз год. Апрача таго, Нямецкае радыё можа паспрабаваць акрэдытаваць іншага карэспандэнта. Дагэтуль акрэдытаваныя ў Маскве нямецкія журналісты ў асноўным без праблемаў атрымлівалі акрэдытацыю ў суседняй краіне», — зазначаецца ў паведамленьні.
Паводле слоў Гезыны Дорнблют, летась яна наведвала Беларусь і паведамляла «пра напружаную сацыяльную сытуацыю і як вынік — незадаволенасьць у краіне». «Я таксама дала слова крытыкам ураду ў правінцыі. Цалкам магчыма, гэта раззлавала чыноўнікаў. Не выключаю таксама, што Беларусь зараз помсьціць за санкцыі з боку ЭЗ і Нямецкае радыё выпадкова пад гэта трапіла», — сказала журналістка.
Дорнблют заявіла, што адмова ў акрэдытацыі «ўпісваецца ў партрэт аўтарытарнага кіраўніка, які прымае брутальныя меры супраць любой формы крытыкі». «Выказваньне Лукашэнкі „Лепш быць дыктатарам, чым блакітным“, сьведчыць пра многае», — зазначыла яна, маючы на ўвазе стаўленьне беларускага кіраўніка да сэксуальнай арыентацыі міністра замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле.