Апазыцыйныя актывісты на Гарадзеншчыне лічаць, што на этапе фармаваньня ўчастковых камісіяў яшчэ раз можна будзе пераканацца, якія выбары зьбіраецца праводзіць улада.
Актывістка партыі АГП з Горадні Аляксандра Васілевіч кажа, што калегі па партыі вылучылі ва ўчастковыя камісіі 20 сваіх сябраў. Прычым толькі па той акрузе, дзе апазыцыйны кандыдат плянуе ісьці да канца.
Васілевіч лічыць, што гэтага дастаткова, каб пераканацца, як улада гэтым разам зьбіраецца правесьці выбары, бо фальсыфікуюць іх, паводле Васілевіч, галоўным чынам на ўзроўні ўчастковых камісій:
«І калі на ўчастку застанецца адзін праўладны кандыдат, то, на маю думку, няма сэнсу там ні за чым назіраць, хіба што варта падлічыць яўку выбарцаў на ўчастак, каб потым спраўдзіць лічбы з афіцыйнымі».
Ад партыі БНФ у Горадні таксама вылучаюць 20 сябраў ва ўчастковыя камісіі. Праўда, паводле кіраўніка гарадзкой арганізацыі Вадзіма Саранчукова, ім усё роўна, на якіх участках будуць іхнія сябры, бо на этапе галасаваньня ўсе кандыдаты ад гэтай партыі будуць здымацца:
«Ад гэтага мы чакаем двух вынікаў: па-першае, праверым, ці ўключаць нашых людзей у камісіі, а другое — гэта той досьвед, які атрымаюць нашы людзі ад працы ў камісіях. Бо пры фармаваньні апошніх галоўны крытэр для ўключэньня ў камісію, які агучваўся, — гэта быў досьвед працы ў ранейшых камісіях. І гэты досьвед варта было б атрымаць».
А вось у ініцыятыўнай групе прэтэндэнта ў кандыдаты ад кампаніі «Гавары праўду» Зьмітра Бандарчука, які зьбіраецца ўдзельнічаць у выбарах да канца, найболей турбуюцца пра тое, ці трапяць іхнія людзі ў склад участковых камісіяў. Кажа сябра ініцыятыўнай групы Яўген Грыгенча:
«Няхай нават 10 сваіх чалавек фармуюць у камісіі яны самі, але па адным ад кожнага кандыдата павінна быць. Тады будзе ўсё празрыста. Але калі яны ўключаюць толькі таго, каго ім трэба, то тады выбачайце...»
Прэтэндэнты на дэпутацтва зь Берасьцейшчыны па-рознаму ставяцца да вылучэньня сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. Адны будуць вылучаць тых, на каго ня змогуць націснуць улады, а другія ўвогуле ня зьбіраюцца ўдзельнічаць у гэтым этапе.
Кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі АГП Уладзімер Вуек кажа, што партыя будзе вылучаць сваіх прадстаўнікоў у гэтыя камісіі ў тых акругах, дзе рэгіструюцца кандыдаты-«сьпікеры»:
«Галасы лічаць менавіта на ўчастках. Мы будзем вылучаць сябраў нашай арганізацыі на тую акругу, дзе ідзе наш кандыдат. На сёньняшні дзень мы колькасьць ня можам назваць, мы зараз працуем у гэтым кірунку. Аднак высокая доля верагоднасьці, што ня ўключаць нашых сябраў у камісіі. Бо якраз ва ўчастковых камісіях і адбываецца фальсыфікацыя выбараў».
Прэтэндэнт на дэпутацтва ад партыі БНФ у Пінску Алесь Рамановіч кажа, што вылучае на ўчасткі тых людзей, на якіх ня змогуць аказаць ціск улады:
«Будзем падаваць прозьвішчы чатырох чалавек. Мы вылучаем людзей, якія не залежаць... адзін пэнсіянэр, адзін фэрмэр будзе. На іх ціск вельмі цяжка аказаць. Калі на прэзыдэнцкіх выбарах я быў мінулы раз у камісіі, я зафіксаваў вельмі шмат парушэньняў і супрацоўнічаў з АБСЭ...»
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус, які зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу, кажа, што сваіх людзей у камісіі ня будзе вылучаць, «каб не падстаўляць». Згарнуў спадар Чарнавус і збор подпісаў, кажа, што падаваць іх ня будзе:
«Я ўжо сыты гэтым. У мяне на мінулых выбарах у пяцёх суседзяў прызналі, што яны нібыта несапраўдныя подпісы паставілі. Таму нават і падаваць іх ня буду».
Мікола Чарнавус вырашыў зьмяніць далейшую тактыку. Збор подпісаў ён скарыстаў, каб пастаяць зь пікетам, а вылучацца ў кандыдаты будзе партыйным мэханізмам ад партыі БНФ.
На Гомельшчыне сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі вылучаюць найперш палітычныя арганізацыі. Гэта — Аб’яднаная грамадзянская партыя, партыя левых «Справядлівы сьвет» ды БНФ.
У прыватнасьці, АГП вылучыла ўжо ва ўчастковыя выбарчыя камісіі 14 сваіх прадстаўнікоў, у тым ліку ў Буда-Кашалёве, Мазыры, Акцябрскім, Сьветлагорску. Пратаколы яшчэ больш як на паўсотню сябраў партыі рыхтуюцца для падачы ў раённыя адміністрацыі абласнога цэнтру.
Прэтэндэнтка ад АГП у адну з участковых камісіяў у Сьветлагорску Тацьцяна Наскова кажа, што яе кандыдатуру праігнаравалі ўжо, калі фармавалі акруговую камісію. Цяпер яна чакае рашэньня выканкаму й райсавету наконт вызначэньня складу ўчастковых камісіяў:
«На гэтым участку я пражываю і выбарцаў ведаю. Зараз чакаю, што будзе — уключаць мяне ў гэтую камісію ці не. Ведаю, што ва ўчастковых камісіях больш за ўсё тасуюцца лічбы вынікаў выбараў, і „не свае“ людзі там непажаданыя».
У сваю чаргу, рэгіянальны кіраўнік АГП Васіль Палякоў заяўляе:
«Уключэньне ў склад участковых выбарчых камісіяў нашых прадстаўнікоў, і ня толькі АГП, але і ў цэлым апазыцыі, — гэта адна з умоваў, у адпаведнасьці зь якімі вылучаліся нашы „сьпікеры“. Ад гэтага залежыць, ці будуць яны здымацца, ці ўдзельнічаць у выбарах да канца. Калі ня будзе ўключэньня ў склад камісіяў, безумоўна, ня будзе і ўдзелу на заключным этапе нашых сьпікераў — яны здымуцца...».
Сакратар гаркаму «Справядлівага сьвету» Валер Клімаў паведаміў, што найбольшую колькасьць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі партыя вылучыла ў Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 33:
«У Цэнтральнай акрузе вылучаны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Сяргей Сергіенка, сябра нашай партыі. Будзем спрабаваць паказаць, што ёсьць наш кандыдат, ёсьць такая партыя».
Апрача абласнога цэнтру, партыя левых накіроўвае сваіх чальцоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Жлобіна, Рэчыцы, Сьветлагорску.
Усе іншыя грамадзкія арганізацыі рэгіёну да фармаваньня тысячы зь лішкам участковых камісіяў на тэрыторыі вобласьці ставяцца абыякава.
Мясцовы каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары» Ўладзімер Кацора бачыць у гэтым праблемы саміх арганізацыяў:
«Па-першае, у іх няма зарэгістраваных структураў, якія б маглі вылучаць арганізавана, пратаколам. А на тое, каб зьбіраць подпісы, патрэбны час. І матывацыя павінна быць. Гэта паказвае слабасьць гэтых структураў — той жа кампаніі „Гавары праўду“, руху „За свабоду“. І сьведчыць пра тое, што яны ня вельмі сур’ёзна ставяцца да ўдзелу ў кампаніі, хоць заяўляюць, што пойдуць да канца і, мабыць, спадзяюцца яшчэ й перамагаць..»
Прадстаўнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» юрыст Уладзімер Лабковіч:
«Улічваючы, што ўчастковыя камісіі — найбольш масавыя й найбольш набліжаныя да падліку галасоў выбарцаў, безумоўна, менавіта прадстаўніцтва апазыцыі ва ўчастковых камісіях зьяўляецца надзвычай важным вымярэньнем таго, наколькі ва ўладаў ёсьць палітычная воля й жаданьне правесьці свабодныя й дэмакратычныя выбары. І, напэўна, яшчэ зарана рабіць упэўнены прагноз. Але я лічу, што цяперашняя ўлада ня моцна зацікаўленая, каб ва ўчастковыя камісіі была ўключаная вялікая колькасьць прадстаўнікоў апазыцыі».
Карэспандэнт: «Паводле сёньняшніх паведамленьняў карэспандэнтаў „Свабоды“ з рэгіёнаў, зараз назіраецца агульная асаблівасьць: пажадана, каб прадстаўнікі палітычнай партыі альбо грамадзкага аб’яднаньня абавязкова трапілі ў склад тых участковых камісіяў у акрузе, дзе вылучаецца на кандыдата прадстаўнік дэмакратычнай супольнасьці, і тым самым прадухілілі магчымыя фальшаваньні пры падліку вынікаў галасаваньня».
Лабковіч: «Такая стратэгія апраўданая, калі ўлічваць магчымасьці, якія ёсьць у апазыцыі. Акрамя таго, улічваючы, што цяперашні палітычны рэжым скіраваны на рэпрэсіі, нельга даваць гарантыі, што прынцыповыя людзі, якія будуць выкрываць парушэньні й фальшаваньні ў часе выбараў, не пацярпяць пасьля. Безумоўна, рэпрэсіі могуць быць. У часе мінулых прэзыдэнцкіх й парлямэнцкіх кампаній такія выпадкі былі. Здаралася, што сябраў выбарчых камісіяў выкідалі з працы ці з вучобы, або перасьледавалі іншым чынам.
Але ўжо зараз незалежныя назіральнікі і таксама сябры грамадзкай кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары“ пільна сочаць за агульнай сытуацыяй і фіксуюць кожны выпадак парушэньняў».
Актывістка партыі АГП з Горадні Аляксандра Васілевіч кажа, што калегі па партыі вылучылі ва ўчастковыя камісіі 20 сваіх сябраў. Прычым толькі па той акрузе, дзе апазыцыйны кандыдат плянуе ісьці да канца.
Васілевіч лічыць, што гэтага дастаткова, каб пераканацца, як улада гэтым разам зьбіраецца правесьці выбары, бо фальсыфікуюць іх, паводле Васілевіч, галоўным чынам на ўзроўні ўчастковых камісій:
«І калі на ўчастку застанецца адзін праўладны кандыдат, то, на маю думку, няма сэнсу там ні за чым назіраць, хіба што варта падлічыць яўку выбарцаў на ўчастак, каб потым спраўдзіць лічбы з афіцыйнымі».
Ад партыі БНФ у Горадні таксама вылучаюць 20 сябраў ва ўчастковыя камісіі. Праўда, паводле кіраўніка гарадзкой арганізацыі Вадзіма Саранчукова, ім усё роўна, на якіх участках будуць іхнія сябры, бо на этапе галасаваньня ўсе кандыдаты ад гэтай партыі будуць здымацца:
Горадня
«Калі на ўчастку застанецца адзін праўладны кандыдат, то, на маю думку, няма сэнсу там ні за чым назіраць»«Ад гэтага мы чакаем двух вынікаў: па-першае, праверым, ці ўключаць нашых людзей у камісіі, а другое — гэта той досьвед, які атрымаюць нашы людзі ад працы ў камісіях. Бо пры фармаваньні апошніх галоўны крытэр для ўключэньня ў камісію, які агучваўся, — гэта быў досьвед працы ў ранейшых камісіях. І гэты досьвед варта было б атрымаць».
А вось у ініцыятыўнай групе прэтэндэнта ў кандыдаты ад кампаніі «Гавары праўду» Зьмітра Бандарчука, які зьбіраецца ўдзельнічаць у выбарах да канца, найболей турбуюцца пра тое, ці трапяць іхнія людзі ў склад участковых камісіяў. Кажа сябра ініцыятыўнай групы Яўген Грыгенча:
«Няхай нават 10 сваіх чалавек фармуюць у камісіі яны самі, але па адным ад кожнага кандыдата павінна быць. Тады будзе ўсё празрыста. Але калі яны ўключаюць толькі таго, каго ім трэба, то тады выбачайце...»
Берасьце
«Якраз ва ўчастковых камісіях і адбываецца фальсыфікацыя выбараў»Кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі АГП Уладзімер Вуек кажа, што партыя будзе вылучаць сваіх прадстаўнікоў у гэтыя камісіі ў тых акругах, дзе рэгіструюцца кандыдаты-«сьпікеры»:
«Галасы лічаць менавіта на ўчастках. Мы будзем вылучаць сябраў нашай арганізацыі на тую акругу, дзе ідзе наш кандыдат. На сёньняшні дзень мы колькасьць ня можам назваць, мы зараз працуем у гэтым кірунку. Аднак высокая доля верагоднасьці, што ня ўключаць нашых сябраў у камісіі. Бо якраз ва ўчастковых камісіях і адбываецца фальсыфікацыя выбараў».
Пінск
«Будзем падаваць прозьвішчы чатырох чалавек. Мы вылучаем людзей, якія не залежаць... адзін пэнсіянэр, адзін фэрмэр будзе. На іх ціск вельмі цяжка аказаць. Калі на прэзыдэнцкіх выбарах я быў мінулы раз у камісіі, я зафіксаваў вельмі шмат парушэньняў і супрацоўнічаў з АБСЭ...»
Баранавічы
«Подпісы нават і падаваць ня буду»«Я ўжо сыты гэтым. У мяне на мінулых выбарах у пяцёх суседзяў прызналі, што яны нібыта несапраўдныя подпісы паставілі. Таму нават і падаваць іх ня буду».
Мікола Чарнавус вырашыў зьмяніць далейшую тактыку. Збор подпісаў ён скарыстаў, каб пастаяць зь пікетам, а вылучацца ў кандыдаты будзе партыйным мэханізмам ад партыі БНФ.
Гомель
У прыватнасьці, АГП вылучыла ўжо ва ўчастковыя выбарчыя камісіі 14 сваіх прадстаўнікоў, у тым ліку ў Буда-Кашалёве, Мазыры, Акцябрскім, Сьветлагорску. Пратаколы яшчэ больш як на паўсотню сябраў партыі рыхтуюцца для падачы ў раённыя адміністрацыі абласнога цэнтру.
Сьветлагорск
«Калі ня будзе ўключэньня ў склад камісіяў, безумоўна, ня будзе і ўдзелу на заключным этапе»«На гэтым участку я пражываю і выбарцаў ведаю. Зараз чакаю, што будзе — уключаць мяне ў гэтую камісію ці не. Ведаю, што ва ўчастковых камісіях больш за ўсё тасуюцца лічбы вынікаў выбараў, і „не свае“ людзі там непажаданыя».
У сваю чаргу, рэгіянальны кіраўнік АГП Васіль Палякоў заяўляе:
«Уключэньне ў склад участковых выбарчых камісіяў нашых прадстаўнікоў, і ня толькі АГП, але і ў цэлым апазыцыі, — гэта адна з умоваў, у адпаведнасьці зь якімі вылучаліся нашы „сьпікеры“. Ад гэтага залежыць, ці будуць яны здымацца, ці ўдзельнічаць у выбарах да канца. Калі ня будзе ўключэньня ў склад камісіяў, безумоўна, ня будзе і ўдзелу на заключным этапе нашых сьпікераў — яны здымуцца...».
Сакратар гаркаму «Справядлівага сьвету» Валер Клімаў паведаміў, што найбольшую колькасьць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі партыя вылучыла ў Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 33:
Будзем спрабаваць паказаць, што ёсьць наш кандыдат, ёсьць такая партыя.
«У Цэнтральнай акрузе вылучаны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Сяргей Сергіенка, сябра нашай партыі. Будзем спрабаваць паказаць, што ёсьць наш кандыдат, ёсьць такая партыя».
Апрача абласнога цэнтру, партыя левых накіроўвае сваіх чальцоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Жлобіна, Рэчыцы, Сьветлагорску.
Усе іншыя грамадзкія арганізацыі рэгіёну да фармаваньня тысячы зь лішкам участковых камісіяў на тэрыторыі вобласьці ставяцца абыякава.
Мясцовы каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары» Ўладзімер Кацора бачыць у гэтым праблемы саміх арганізацыяў:
«Па-першае, у іх няма зарэгістраваных структураў, якія б маглі вылучаць арганізавана, пратаколам. А на тое, каб зьбіраць подпісы, патрэбны час. І матывацыя павінна быць. Гэта паказвае слабасьць гэтых структураў — той жа кампаніі „Гавары праўду“, руху „За свабоду“. І сьведчыць пра тое, што яны ня вельмі сур’ёзна ставяцца да ўдзелу ў кампаніі, хоць заяўляюць, што пойдуць да канца і, мабыць, спадзяюцца яшчэ й перамагаць..»
камэнтар