8 кастрычніка ў Менску, а таксама ў многіх рэгіёнах Беларусі заплянавана правядзеньне Народных сходаў — акцый пратэсту супраць пагаршэньня сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў краіне. Мяркуецца, што адным з патрабаваньняў удзельнікаў стане неадкладнае вызваленьне палітвязьняў. Арганізатары лічаць, што ў адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам дазвол улады на правядзеньне Народнага сходу не патрабуецца — дастаткова загадзя сабраць 10% подпісаў грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі, што прылягае да месца сходу.
Паводле рэгіянальных карэспандэнтаў «Свабоды», падрыхтоўка да акцыі суправаджаецца перашкодамі зь боку ўлады.
Сёньня раніцай сустаршыні аргкамітэту Народнага сходу Віктар Івашкевіч і Генадзь Федыніч былі выкліканы ў Генэральную пракуратуру.
Чым бліжэй 8 кастрычніка, тым большы ўціск з боку уладаў зьведваюць гомельскія актывісты.
5 кастрычніка позна ўвечары спэцназаўцы і людзі ў цывільным затрымалі Васіля Такарэнку, Ільлю Міронава й Ксеню Яраслаўцаву — зборшчыкаў подпісаў за Народны сход. У Цэнтральным РАУС супраць усіх склалі адміністрацыйныя пратаколы паводле артыкулу 17.3.
На знак пратэсту Васіль Такарэнка парваў у міліцыі свой беларускі пашпарт, сказаў пры гэтым: «Навошта мне гэты пашпарт, калі ў мяне няма ніякіх правоў у гэтай краіне?».
Сёньня ў Гарадзенскую абласную пракуратуру па тэлефоне выклікалі Юрыя Істоміна, каардынатара падрыхтоўкі Народнага сходу ў Горадні. Яшчэ раней пракуратуру мусіў наведаць Павал Станеўскі з партыі «Справядлівы сьвет». Яго папярэдзілі аб адказнасьці за правядзеньне несанкцыянаванага мерапрыемства.
Ва ўлётках з заклікам да гарадзенцаў удзельнічаць у Народным сходзе 8 кастрычніка прозьвішчы і кантакты двух чалавек — Юрыя Істоміна і Паўла Санеўскага. Юры Істомін сёньня ў камандзіроўцы ў сталіцы, ён не выключае, што да канца дня зможа наведаць Гарадзенскую абласную пракуратуру, выклікаў яго пракурор Караваеў.
Істомін: «У вусным фармаце ён патрабаваў, каб я да яго прыехаў. Я запытаў яго: якія канкрэтна прэтэнзіі да мяне, што я буду рабіць там, у пракуратуры? Ён сказаў, што мне трэба азнаёміцца з паперамі, якія папярэджваюць мяне аб адказнасьці за ўдзел і арганізацыю несанкцыянаванай акцыі».
Юры Істомін ня лічыць, што Народны сход можна называць забароненым мерапрыемствам:
«Заяўка на такога роду мерапрыемствы не прадугледжана заканадаўствам. Ёсьць адмысловы закон аб народных сходах, якім карыстаецца Лукашэнка, калі праводзіць свой усебеларускі сход. Там прапісана норма, што мы ствараем аргкамітэт, ёсьць форма і парадак афармленьня пратаколаў і што мы павінны за пятнаццаць дзён папярэдзіць тых людзей, хто зьбіраецца на сход. Але гэтая працэдура не прадугледжвае падачу адмысловай заяўкі ў гарвыканкам, а таксама далучэньне праваахоўных органаў. Таму зь юрыдычнага пункту гледжаньня мы абапіраемся на гэты закон. Я лічу, што мы маем рацыю».
З двух магчымых месцаў у Горадні — Калоскі парк і стадыён «Нёман» арганізатары Народнага сходу выбралі стадыён.
Істомін: «Мы сабралі подпісы жыхароў у некалькіх дамах вакол месца, дзе будзе праходзіць сход, словам, юрыдычны бок у нас падрыхтаваны. А тое, што яны хочуць загнаць нас пад дзеяньне закону аб масавых мерапрыемствах, то гэта іхняя менавіта ініцыятыва. Відаць, гэта той інструмэнт, якім яны спрабуюць змагацца з ініцыятывай аб Народным сходзе».
8 кастрычніка Народны сход — у Берасьці, Баранавічах, Бярозе й Кобрыні.
Падчас падрыхтоўкі да Народнага сходу перасьлед на Берасьцейшчыне зьведалі 5 актывістаў. Тры затрыманьні за раздачу ўлётак Народнага сходу адбыліся ў Баранавічах і два —у Берасьці. Баранавіцкі актывіст Сяргей Аўчыньнікаў 22 верасьня быў пакараны штрафам у памеры 525 тысяч рублёў. Чакае позву ў суд Віктар Мезяк, каардынатар Народнага сходу ў Баранавічах. А 6 кастрычніка, судьдзя Баранавіцкага суду Аксана Сарахман прысудзіла Васілю Цяпіну 875 тысяч штрафу.
Напярэдадні Народнага сходу адбыліся два затрыманьні і ў Берасьці. Актывіста Лявонція Чыпурных 5 кастрычніка пакаралі 5 суткамі арышту за распаўсюд улётак. У гэты ж дзень быў затрыманы яшчэ адзін актывіст — прадстаўнік прафсаюзу РЭП Вадзім Рабцэвіч — 6 кастрычніка яму прысудзілі 70 тысяч штрафу.
Тым ня меней, старшыня берасьцейскага аргкамітэту Народнага сходу Зінаіда Міхнюк кажа, што падрыхтоўка да акцыі ўжо амаль скончылася:
«Запрашэньні мы распаўсюдзілі, подпісы сабралі. Лічу, што сход наш будзе легітымным. Уладу запрасілі. А тое, што адбываюцца затрыманьні, то гэтыя затрыманьні ідуць уразрэз з законам аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах».
Народны сход адбудзецца а 13 гадзіне 8 кастрычніка ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў Берасьця, Старым парку Баранавічаў, на гарадзкім цэнтральным стадыёне Бярозы і на пляцоўцы каля школы зімовых відаў спорту ў Кобрыні.

МЕНСК

ГОМЕЛЬШЧЫНА

ГАРАДЗЕНШЧЫНА

БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА

Запрашэньні мы распаўсюдзілі, подпісы сабралі. Лічу, што сход наш будзе легітымным.
Напярэдадні Народнага сходу адбыліся два затрыманьні і ў Берасьці. Актывіста Лявонція Чыпурных 5 кастрычніка пакаралі 5 суткамі арышту за распаўсюд улётак. У гэты ж дзень быў затрыманы яшчэ адзін актывіст — прадстаўнік прафсаюзу РЭП Вадзім Рабцэвіч — 6 кастрычніка яму прысудзілі 70 тысяч штрафу.
Тым ня меней, старшыня берасьцейскага аргкамітэту Народнага сходу Зінаіда Міхнюк кажа, што падрыхтоўка да акцыі ўжо амаль скончылася:
«Запрашэньні мы распаўсюдзілі, подпісы сабралі. Лічу, што сход наш будзе легітымным. Уладу запрасілі. А тое, што адбываюцца затрыманьні, то гэтыя затрыманьні ідуць уразрэз з законам аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах».
Народны сход адбудзецца а 13 гадзіне 8 кастрычніка ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў Берасьця, Старым парку Баранавічаў, на гарадзкім цэнтральным стадыёне Бярозы і на пляцоўцы каля школы зімовых відаў спорту ў Кобрыні.
Гарады і месцы збору, дзе 8 кастрычніка у 13.00 плянуюцца Народныя сходы:
- Бабруйск — вуліца Горкага, 6;
- Баранавічы — стары парк;
- Барысаў — гарадзкі стадыён;
- Берасьце — парк Воінаў-інтэрнацыяналістаў;
- Бяроза — гарадзкі стадыён;
- Вілейка — гарадзкая танцпляцоўка;
- Віцебск — вуліца Багдана Хмяльніцкага;
- Ворша — гарадзкі стадыён;
- Гомель — пляцоўка ля палацу культуры «Віпра»;
- Горадня — стадыён «Нёман»;
- Дзісна — летняя пляцоўка;
- Жлобін — парк «Прыдняпроўскі»;
- Жодзіна — стадыён у 8-м мікрараёне;
- Кобрынь — пляцоўка ля школы зімовых відаў спорту.
- Ліда — стадыён імя Кірава;
- Магілёў — стадыён;
- Мазыр — стадыён «Спартак»;
- Менск — плошча Бангалор;
- Наваполацак — пляцоўка ля гарадзкога Палацу культуры;
- Полацак — пляцоўка ля кінатэатру «Радзіма»;
- Рэчыца — сцэнічная пляцоўка парку «Перамога»,
- Салігорск — стадыён «Будаўнік»;
- Сьвіслач — двор дому № 29 па вуліцы Партызанская;
- Слонім — гарадзкі парк;
- Слуцак — двор вуліцы Чэхава;
- Смалявічы — школьны стадыён на вуліцы Жодзінскай;
- Сьветлагорск — сцэнічная пляцоўка гарадзкога парку культуры й адпачынку;