Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івашкевіч і Фядыніч распавялі ў пракуратуры пра законы


"Мы дзьве гадзіны распавядалі ў пракуратуры пра закон аб мясцовых сходах. А яны нам – пра закон пра масавыя мерапрыемствы. Практыка ўжываньня закону пра масавыя акцыі вялікая, пра мясцовыя сходы – гэта ўпершыню. Было цяжка разьмежаваць", - паведаміў Свабодзе сустаршыня аргкамітэту народнага сходу Віктар Івашкевіч.

"Мы параілі зьвярнуцца ў Палату прадстаўнікоў па тлумачэньне адносна закону пра мясцовыя сходы", - кажа Івашкевіч.

"Нас папярэдзілі, што нельга парушаць закон пра масавыя мерапрыемствы. Мы заклікалі пракантраляваць, каб міліцыя не парушала закон пра мясцовыя сходы. Калі міліцыя не дасьць забрацца ў Парку дружбы народаў, і людзі пачнуць блукаць па гораду ў пошуках іншай пляцоўкі, гэта будзе не на карысьць ўладаў", - адзначыў Івашкевіч.

"Мы неаднаразова падкрэсьлілі, што праводзім не мітынг, а мясцовы сход грамадзянаў, якія папярэдне паставілі свае подпісы пад гэтай ідэяй. Мы нічога не падпісвалі", - дадаў Генадзь Фядыніч.

Зь Віктарам Івашкевічам і Генадзем Фядынічам сустракаўся начальнік управы Генэральнай пракуратуры Павал Радзівонаў.

Фядыніча і Івашкевіча выклікалі ў Генэральную пракуратуру раніцай 6-га кастрычніка.

Супрацоўнікі пракуратуры хацелі высьветліць, ці законна правядзеньне Народнага Сходу ў Менску.

Народны сход заплянаваны на 8 кастрычніка. Ён павінен прайсьці ў Менску і рэгіёнах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG