Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі пасьля маўклівай акцыі затрымалі траіх


Васіль Такарэнка
Васіль Такарэнка
У Гомелі пасьля акцыі маўклівага пратэсту, якая ладзілася ля фантану побач з цыркам, міліцэйскі спэцназ і людзі ў цывільным затрымалі траіх — Васіля Такарэнку, Ільлю Міронава і Ксеню Яраслаўцаву. Усяго ў акцыі бралі ўдзел паўтара дзясятка чалавек.

Гамяльчук Зьміцер паведаміў, што пасьля маўклівага стаяньня й гутарак ля фантану група ўдзельнікаў зайшла ў бістро на Рагачоўскай вуліцы. І як толькі частка зь маладзёнаў выйшла, іх схапілі спэцназаўцы й людзі ў цывільным.

Затрыманы Васіль Такарэнка паведаміў па мабільным тэлефоне, што яго, Ільлю Міронава і Ксеню Яраслаўцаву адвезьлі на ў наркалягічны дыспансэр на вуліцу Дзям’яна Беднага.

Такарэнка: «Ніякіх пратаколаў на мяне не складалі, бо не было за што. Выглядае, што мінаку ў горадзе нельга й піва папіць, хаця ў нас няма „сухога закону“. А калі чалавек выпіў піва, то ён ня можа спакойна прайсьці ад кавярні да прыпынку — яго схопіць спэцназ».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG