Баранавіцкі актывіст Віктар Цяпін пакараны штрафам у памеры 875 тысяч рублёў за ўлёткі Народнага сходу.
Судьдзя Баранавіцкага суду Аксана Сарахман палічыла актывіста вінаватым у «парушэньні парадку арганізацыі правядзеньня масавага мерапрыемства ці пікетаваньня» і наклала штраф у 25 базавых велічыняў (875 тысяч рублёў).
Баранавіцкі актывіст Віктар Сырыца, які прысутнічаў на судзе, кажа, што такі прысуд ня можа быць законным:
«Паводле закону аб мясцовых сходах ня трэба дазволу мясцовай улады на правядзеньне гэтых сходаў. Так па законе. Але ж, бачыце, наш суд лічыць, што Цяпін парушыў адміністрацыйнае заканадаўства. Амаль мільён рублёў заплаціць штрафу — а як жыць чалавеку? Гэта сьвядома робіцца, каб запалохаць актывістаў.»
Аднак Віктар Сырыца ўпэўнены, што запалохаць актывістаў ня ўдасца. Ён кажа, што на сход у Баранавічах чакаецца некалькі соцень чалавек.
Рабочы баранавіцкага заводу аўтаматычных ліній Віктар Цяпін быў затрыманы 29 верасьня проста на працы. На падставе сьведчаньняў вахцёраў і намесьніка дырэктара па ідэалёгіі гэтага прадпрыемства Цяпіна зьвінавацілі ў тым, што ён раздаваў улёткі пра Народны сход.
Гэта ўжо ня першае пакараньне за Народны сход у Баранавічах. Актывіст Сяргей Аўчыньнікаў 22 верасьня быў пакараны штрафам у памеры 525 тысяч рублёў. Чакае позву ў суд таксама і Віктар Мезяк, каардынатар Народнага сходу ў Баранавічах.