Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) заклікала Аляксандра Лукашэнку пакласьці канец рэпрэсіям супраць супрацоўнікаў СМІ.
У лісьце прадстаўніка АБСЭ ў пытаньнях свабоды прэсы Дуньі Міятавіч, адрасаваным Лукашэнку, гаворыцца аб неабходнасьці абароны кожнага журналіста ад перасьледаў, запужваньняў, зьдзекаў, гвалту з боку праваахоўных органаў, аб неабходнасьці забяьспечыць ім нармальныя ўмовы працы.
Міятавіч асудзіла разгон міліцыяй маўклівай акцыі пратэсту, якая прайшла ў Менску 29 чэрвеня. У той дзень акрамя дзясяткаў удзельнікаў акцыі былі затрыманыя ня менш як 12 журналістаў.