Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС не камэнтуе затрыманьне швэдзкага дыплямата


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных
МЗС не называе імя дыплямата. Аднак, паводле некаторых дадзеных, гэта выканаўца абавязкаў кіраўніка швэдзкага дыппрадстаўніцтва Эмстам. 22 чэрвеня яго спрабавалі затрымаць спэцназаўцы міліцыі, калі ў Менску праходзіла маўклівая акцыя пратэсту.

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных адмовіўся размаўляць на гэтую тэму, заявіўшы, што міністэрства пакуль ня мае афіцыйнага паведамленьня пра гэта.

«Я хачу нагадаць, што на любога дыплямата, які працуе за мяжой, бясспрэчна распаўсюджваюцца ўсе прывілеі, прадугледжаныя Венскай канвэнцыяй. Зь іншага боку, дыпляматы павінны выконваць заканадаўства краіны, у якой яны знаходзяцца», — заявіў Савіных.

БелаПАН паведамляе, што ні амбасада Швэцыі, ні МУС, ні менская міліцыя не камэнтуюць учорашнія падзеі.

22 чэрвеня ў Менску ды іншых гарадах Беларусі прайшла чарговая акцыя «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». Па ўсёй краіне было затрымана прыкладна 450 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG