На сайце «Свабоды» адбылася онлайн-канфэрэнцыя з былым кандыдатам у прэзыдэнты Яраславам Раманчуком.
Паводле афіцыйных зьвестак беларускага Цэнтарвыбаркаму, Яраслаў Раманчук набраў на прэзыдэнцкіх выбарах 1,98% галасоў і заняў трэцяе месца, пасьля Лукашэнкі і Саньнікава.
Раніцай 20 сьнежня Яраслаў Раманчук выступіў з заявай перад дзяржаўнымі тэлекамэрамі, у якой заявіў: «На жаль, падчас мітынгу Мікола Статкевіч, Андрэй Саньнікаў і Віталь заклікалі і павялі людзей на плошчу Незалежнасьці. Там імі ж былі справакаваныя непарадкі і зьдзейсьненая спроба захопу будынку Дома ўраду. Пад пагрозай апынуліся жыцьці тысячы людзей. Андрэю Саньнікаву, якога падагравала жонка Ірына Халіп, вельмі хацелася парушыць крохкі дыялёг, які зараджаецца паміж Беларусьсю і міжнароднай супольнасьцю».
У той жа дзень Раманчук сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, у якога цікавіўся лёсам затрыманага старшыні АГП Анатоля Лябедзькі. Раманчук зьяўляецца намесьнікам старшыні АГП. Пра падзеі таго дня глядзіце таксама блог «Што здарылася з Раманчуком?» Віталя Цыганкова.
Паводле адукацыі Яраслаў Раманчук — эканаміст, кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса. Нежанаты.
25 студзеня Яраслаў Раманчук апублікаваў артыкул «Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2010 году. Кампанія, вынікі, наступствы».
Прачытаць адказы Яраслава Раманчука можна тут.