Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто прымусіў Раманчука зрабіць заяву для БТ


У інтэрвію расейскай «Новай газэце» Яраслаў Раманчук сказаў, што тэкст заявы для БТ яму далі ў Адміністрацыі прэзыдэнта ў прысутнасьці ахоўнікаў Лукашэнкі.

У панядзелак на 12-ю гадзіну Раманчук плянаваў сваю прэс-канфэрэнцыю, прысьвечаную разгону акцыі пратэсту. Але ўначы да яго патэлефанавалі з Адміністрацыі прэзыдэнта Лукашэнкі і выклікалі на сустрэчу. На сустрэчы прысутнічалі супрацоўнікі асабістай аховы прэзыдэнта Лукашэнкі. Сустрэча доўжылася некалькі гадзін. Раманчуку паказалі тэкст заявы і прапанавалі зачытаць яго а 8-ай раніцы на прэс-канфэрэнцыі...

– Мяне паставілі перад выбарам. Абставіны на той момант былі такія, што калі б мне сказалі: ёсьць такі шанец выратаваць людзей і не скаціць Беларусь да 37-га году... Ня ведаю, на той момант, калі практычна ніякай інфармацыі не было, калі мне у тры гадзіны ночы патэлефанаваў Анатоль Лябедзька, што яго выцягваюць з кватэры, я вырашыў, што мая заява – шанец, каб хоць як-небудзь усё гэта спыніць, таму што ўсё магло скончыцца яшчэ больш кепска...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG