30-гадовы лекар правёў за кратамі звыш году — з 4 гадоў, якімі пакараў яго судзьдзя Навабеліцкага раённага суду Сяргей Новікаў.
На падставе скаргі Вярхоўны суд адмяніў пакараньне псыхіятру, угледзеўшы, што вырак грунтуецца больш на меркаваньнях, чымсьці на доказах.
На адсутнасьць у крымінальнай справе рэчавых доказаў зьвяртаў увагу яшчэ падчас першага судовага разбору абаронца псыхіятра. Не праведзена была нават экспэртыза міліцэйскай бронекамізэлькі — можа яна загарэцца ад запалак ці не?
Псыхіятра вызвалілі з турмы, замяніўшы турэмныя нары на падпіску пра нявыезд. Ён рэгулярна прыходзіць на судовыя паседжаньні й наважаны даказаць сваю недатычнасьць да падпалаў у Навабеліцкім раёне Гомелю.