Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Коханаўскі падпальшчык ня стаў чакаць самасуду


Жыхар Коханава пагражаў спаліць дачку, але спаліў хату і цешчу. Паводле мясцовага актывіста Мікалая Петрушэнкі, трагедыі ў пасёлку магло б і не здарыцца, каб Талачынскія райвыканкам і міліцыя больш актыўна змагаліся з алькагалізацыяй насельніцтва.

Спадар Петрушэнка распавёў акалічнасьці здарэньня.

Жыхар Коханава Мікалай Шэміт, які раней працаваў у Расеі, а паўгода таму вярнуўся і стаў беспрацоўным, у нецьвярозым стане неаднаразова і публічна шантажаваў сваю былую жонку тым, што абалье газай ды падпаліць іхную семнаццацігадовую дачку, калі жанчына не пагодзіцца прыняць яго назад у сям’ю. Спадарыня скардзілася на пагрозы мужа, зь якім яна ўжо даўно ў разводзе, участковаму міліцыянту. Аднак, у міліцыі ніяк не рэагавалі: маўляў, пакуль не дайшло да справы, уплыву на зламысьнікаў няма.

4-га жніўня пагрозы коханаўца здзейсьніліся: хата, дзе жылі ягоная дачка – сёлетняя выпускніца сярэдняй школы, разьведзеная жонка і былая цешча, загарэлася. Падпальшчык адчыніў газавы балён, паднёс запалку – і драўляная будыніна занялася так хутка, што толькі дзьве маладзейшыя жанчыны пасьпелі выбегчы, у чым стаялі. Старэйшая згарэла зажыва. Сам падпальшчык у той самы дзень засіліўся.

Паводле актывіста ПКБ і ўдзельніка грамадзкай кампаніі “Наш дом” Мікалая Петрушэнкі, трагічнае здарэньне ўсхвалявала жыхароў пасёлку, але не мясцовыя ўлады. Больш за тое: жанчыну, якая праз учынак былога мужа страціла родную маці і жытло, мясцовае кіраўніцтва змушае хаваць вінаватага за свае ўласныя сродкі. Аніякай матэрыяльнай дапамогі ні ёй самой, ні няпоўнагадовай дачцэ афіцыйныя асобы не прапанавалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG